Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Рагулішкі Даўг. Трупкі былі палатна панатыканага. Дзёрнавічы В.-Дзв. У кублы складаюць трупкі, дзяругі сваёй работы з хужэйшага лёну. Ухвала Круп. Ня дзеўка, якая ня мела трыццаць трубак палатна. Крэва Смарг. Скруці ў трупкі палатно. Вецярэвічы Пух. ТРУ'ВКА II, ТРУТІКА Калодка (у коле). Трубка ў коле, спіцы ўсаджваюцца ў яе. Глівін Барыс. У трупку насажаны cniцы, чатырнаццаць спіц. Чатырома абручама акована трупка. Істра Лудз. Трубка — што ўбіваЮцца спіцы ў колах. Мешкінева Лудз. У трупку ўкладвалася тулка. Пасіене Лудз. Трупка ў коле. Мярэцкія Глыб. В трупку заганяются спіцы. Рагулішкі Даўг. ТРУ'БКА СПРЫХСУВАЯ ою. Toe ж, што i т p ў б к а И. Трубка спрыховая— калодка ў коле, у якую ўстаўляюцца спіцы. Чычалі Швянч. ТРУД I, ТРУТ м. Праца. Шкода труду. С трудам нажываіш. Лісна В.-Дзв. Сколькі труду мела. Гемзы Шальч. Лёгкі труд, рукі не баляць. Кузьмічы Люб. Бэс труду чалавек не можа жыць. Гемзы Щальч.у Бог труд любіць, а труд чалавека корм'щь. Кураполле Паст. Потліецца с трудоў. Граўжышкі Ашм. О Трудом накрыцца — жыць за кошт уласнага заробку. Мае спаткі забяруць, што ў домя, мне цяпер ніякай карысці, трудом накрыюся. Дакудава Лід. ТРУД И, ТРУТ ж. мед. Сып, сыпка. Iссыпала трудам дзіця. Альхоўцы Лях. Трут высыпаў па целе у дзіця.' Мсцібава Ваўк. Трут — высыпка, як гарачэ. Вострава Мает. Трут высыпаў у дзіцяці, дробны, як мачок. Пацаўшчына Дзятл. Трут выступіў, насыпано дзіця ўсё трудам: Міратычы Карэл., Хай яго трут, хай яго халерыя! Лісна В.-Дзв. ТРУДАВА'ЦЬ незак. Цяжка раджаць, мучыцца. Як першага сына мела, то трудавала, а дачку лёганъка радзіла. Лайпушкі Ігн. ТРУДАВГТЫ ярым. Працавіты. Натта трудавіты чалавек. Бакшты Іўеў. ТРУДАДЗЕ'НЬ ж. Працадзень. Каб.трудадні зарабляць, цёгалі лён. Валеўка Навагр. За моі трудодне пэрэнэслі хату. Смаляніца Пруж. Заробіў трудадне. Ялова Пруж.; параўн. руск. трудодень тж'. ТРУДА'ЦЬ незак. Мучыцца. Я трудаю з імі. Магуны Паст. Самалёт праваліўся з людзьмі ў балота, як людзі трудалі. Ёдлавічы Брасл. ТРУ'ДЗІЦЦА незак. 1. Цяжка працаваць. Трудзіліся да калхозу. Лісна В.-Дзв. Трудзіцца цяжка. Ахрэмаўцы Брасл. Tpyдзіцца i трудзіцца матка, свету не бачыць. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Мучыцца, пакутаваць. Трудзіцца чалавек, мучаіцца, а не ўміраіць. Ахрэмаўцы Брасл. Пірат смерцяй чалавек трудзіцца. Мярэцкія Глыб. 3. Недаядаць. Даўней трудзіліся — мякіну 9. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кормщь, трувка, трудаваць, трудадзень, трудаць
4 👁
 ◀  / 565  ▶