Старонка 12
◀ / 565 ▶
чыця сваіх дзетак! Вузла Мядз. 2. юрыд. Разглядаць якую-н. справу ў адпаведнасці з судовымі законамі. Судзя прыехала судзіць іх. Ністанішкі Смарг. ◊ Судзіць турмой — судзіць на зняволенне. За дно каліва махоркі судзілі турмой за Польшчай. Жылі Іўеў. СУДЗЬБА ж. Лёс. У яго такая судзьба — захварэць або памерці. Ністанішкі Смарг. Каму судзьба, то і дома памрэць. Не судзьба наша. Саланое Віл. Каго прысніла, той самы прыехаў у сваты — судзьба мая. Кудзялянцы Шальч. ∇ Некалі казалі: «Ад судзьбы не увайдзёш! Судзьбу у свае сілы не вазьмёш!» Я то не веру у судзьбу, а другія вераць, што ест судзьба на свеця. Ёдупка Шальч. СУДЗЬЯ, СУДЗЯ м. і ж. 1. юрыд. Суддзя. Судзья судзіць у судзе. Кіралі Шчуч. Судзя прыехаў. Паляцкішкі Воран. Судзя прыехала. Ністанішкі Смарг. 2. Хто знеслаўляе, ганьбіць, абмаўляе. Павесіўся чалавек — я не судзья яму. Кудзялянцы Шальч. СУДЗЯ зб. н. Драўляны посуд. Раньшы рабілі дзяравяная судзя, усё рабілі: балеі, вёдра, цабрэ. Стральцы Гродз. СУДКІ гл. СУТКІ СУДНІК, СУННІК м. 1. Паліца. Суднік — паліца з полачкамі. Рыбчына Віл. Суднік для пасуды. Індра Красл. Суднік — полка для пасуды. Вялікія Нястанавічы Лаг. Суднік — дзе пасуда стаіць. Ухвала Круп. 2. Прыстасаванне для сушкі лыжак. Суднік ці суннік, куды лышкі затаркаюць. Саланое Віл. 3. Кубел. Суднік — такі вушацік з клёпак на сала. Азяраны Раг. У сунніку муку, дабро, посуд дзяржалі. Мачаск Бярэз. СУДНІЧАК м. памянш. да суднік 1. Суднічак быў: дзве дошкі і полкі пастаўлены. Опса Брасл. СУДНО н. Пасудзіна. У судно сцякаў дзёгаць. Дзёрнавічы В.-Дзв. У вялікім судне многа сала. Мачаск Бярэз. Набіралі свае судны ягод. Азяраны Раг. СУДНО н. Карабель. Колісь там судно потопілось. Малыя Аўцюкі Калінк. СУДНЫ прым. ◊ Нікуды ні судны — нікчэмны, нікуды не варты. Спешчаная дзяўчына — ляля: яна нікуды ні судна. Жылі Іўеў. Пакуль баба цвіце — баба добра, а як пераквітла — нікуды не судна. Каменка Шальч. СУДОСЫТЫ зак. Сустрэць. Сіманавічы Драг. СУДОШАТЫ незак. Сустракаць. Набэру у кузню [пасудзіну] ягад, іду домой, а мэнэ дэты судошают, бо я нэсу у кузні ягоды. Горск Бяроз. СУДЫ толькі мн. Два вядры вады, якія прыносяць за адзін раз. Суды вады — два вядры, што нясуць на каромыслі. Азяраны Раг. Суды — два вядры вады. Вялікія Нястанавічы Лаг. Нада пяцёра судоў вады мне на дзень. Ахрэмаўцы Брасл. СУДЭМІ прысл. Сюды. Судэмі ехаць будуць. Галубы Маст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 565 ▶