ТРАВІТІСЕ незак. Труціцца. Одна дiевчына травіласе: напіласе ёдыны. Курашэва Чыж.
ТРАВІЦА ж. памянш. да т р а в а. Падразала травіцу матычкай. Саланое Віл.
ТРАВІЦКА ж. памянш. да т р а в а. Травіцка ніская. Дзёрнавічы В.-Дзв. Я травіцку ўсё парвала. Валынцы В.-Дзв.
ТРАВІЦЬ, ТРАВІТІ незак. Ператраўляць, засвойваць. Чалавек стары не травіць. Гемзы Шальч. Жолудок чоловіека або звіера травіт едло. Старому жолудок добрэ нэ травіт, тлустого нэ можна есті. Курашэва Чыж.; параўн. польск. trawić 'тж'.
ТРАВІЦЬ незак. Атручваць. Брат мой травіў лісоў. Цяпінцы Віл.
ТРАВІЦЬ незак. Лячыцца травамі. Буду сама сябе травіць. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ТРАВЯНЫ прым. Які ўтрымлівае шмат травы, травяны. Як травяная салома, то есць скот яе. Азяраны Раг.
ТРАЁХ зб. ліч. Трое. Нас траёх было паехаўшы. Гемзы Шальч.
ТРАІ зб. ліч. Тры. Траі тарпін. Мсцібава Ваўк.
ТРАІЦЬ незак. Трэці раз араць. На зіму траілі. Траілі, гдзе дзерно, гдзе пырнік зарастае. Відаўцішкі Вільн. ▽ Хто поле троіць, той хлеб кроіць. Багушэвічы Бярэз.
ТРАЙГУ прысл. Утрох. Яны жылі трайгу — дзве сёстры, брат, такія харошыя. Кіралі Шчуч.
ТРАЙДА ж. экспр. Балбатуха, лапатуха. Яна гусценька гавора, як трайда. Малі Астр.; параўн. літ. traida 'тж'.
ТРАЙКО н. Трыко. Адзень трайко. Вецярэвічы Пух.
ТРАЙЛА, ТРЭЙЛО, ТРАЛА ж. і м. экспр. Балбатуха, лапатуха; балбатун, лапатун. Трайла — баба, якая балтая. Старыя Трокі Трак. Ён трайла такі, хто яго знае. Ходзіць трайла, трыйлочыць. Старыя Смільгіні Воран. Трайла трэйліць і трэйліць. Руднікі Шальч. Трэйло ты! — хто шмат трэйліць пустое. Мсцібава Ваўк. Брэшаш, як трала. Каўняны Гродз.; параўн. літ. traila 'тж'.
ТРАЙЛАВАТЫ прым. Балбатлівы. Трайла, баба трайлаватая. Руднікі Шальч.; гл. т р а й л а.
ТРАЙЛІЦЬ незак. Тое ж, што і т р а і ц ь. Мяшаць пад жыта, трайліць, трэці раз араць. Кіралі Шчуч.
ТРАЙНІК м. рыб. Крыга. У трайніку гегні і сетка, ловяць утрох. Трайніком ракі ловяць. Кураполле Паст. Трайніком лавілі рыбу, утрох нада лавіць, ззадзі палка і крылы. Петкуны Брасл. Я трайніком лавіла. Лайпушкі Ігн. Трайнік — утраіх лавілі, крыга раньшы называлі, па азёрам, дзе можно, лавілі. Шкаўна Лудз.
ТРАЙНІЛА, ТРАЙНІЛО, ТРАНІЛА н. Трайня. Трайніла ўзадзі воза, яно з двух старон, скрапляе воз, без трайніла вузавалак бы круціўся. Пацаўшчына Дзятл. Трайніла ў задняй часці воза. Збляны Лід. Трайніла ўсаджваецца ў вузавалак. Вялікія
76 👁