Смільгіні Воран. 4. Незапоўнены, пусты. Тошчая каробачка. Рудня Астравітая Чэрв. Тошчая скрыня, усё па мяшочках цяпер. Пляйстры тошчыя зноў застаўляіць хазяін у вулей. Магуны Паст. Рой пускаюць у тошчая вульё. Каранёк тошчы ўвесь. Саланое Віл. Тошчая вульё, рой пускаюць. Альхоўка Навагр. 5. Без паклажы, без груза. Паехаў с тошчым возам. Лісна В.-Дзв. Конь калёсы тошчыя ні пацягніць. Саланое Віл. 6. Галодны, не пад'еўшы. Тошчая карова — бакі праваліліся, непаеўшая. Дзёрнавічы В.-Дзв. Тошчы конь, ні пад'еў. Рыбчына Віл. Тошчы — галодны, конь ні пад'еў, саўсём бакі тошчыя. Рудня Астравітая Чэрв. Тошчы — галодны, тошчая карова, конь тошчы. Мярэцкія Глыб. 7. Худы. Саўсём бакі тошчыя. Рыбчына Віл. Карова тошча, як бы ніколі не есць нічога. Беразіно Докш. Тошчая карова. Мярэцкія Глыб. Тошчы такі, худы. Альхоўцы Лях. Тошчы бок у каровы. Малькуны Ігн. Тошчая карова саўсём ператашчаўшы. Рагулішкі Даўг. Тошчы — худы, сухі. Азарычы Пін.; параўн. літ. tŭščias 'тж'.
ТРАБУШОК м. памянш. да трыбух. Стушыла трабушок, тушоны трабушок. Мярэцкія Глыб.
ТРАВА ж. Трава, зёлкі, пустазелле. На жвіры і трава не расце. Малі Астр. У нас травой парасло. Малышы Лід. Стаў на траве. Сонічы Гродз. Па траве лезе выдра. Вулька Гродз. Сабіраюць зёлкі лячыць, косяць ня зёлкі, а траву. Магуны Паст. Палын — гэта трава. Талейкі Швянч. Цяляці травэ прынясла. Віця, дай карове травэ, яна не пад'еўшы. Кіралі Шчуч. Гэтых тровэй не называюц. Парэчча Гродз. Тровы плоха растуць. Беразіно Докш. Тровы усякія есць, адна трава, яна па тровам ходзіць. С троў усе лікарствы, збіраюць тровы. Саланое Віл. Мама лячыла травамы. Ахрэмаўцы Брасл. Песні пяець, а гарот травой расцець. Кураполле Паст. Разных траваў мая. Плябанцы Ашм.
ТРАВАЛЬНО прысл. Сытна. Травально мяса пад'еўшы. Альхоўка Навагр.
ТРАВАЧКА ж. памянш. да трава. Усялякая травачка расце. Дзераўное Стаўб.
ТРАВЕР м. Прыцэп (у трактары). Некаму плот вязуць на траверы. Пацаўшчына Дзятл.
ТРАВІЕНЕ н. Ператраўліванне, засвойванне. Кажут, што уголь на травіене помагае. Курашэва Чыж.; параўн. польск. trawienie 'тж'.
ТРАВІНА ж. 1. Асобнае каліва травы. Асавец Віл. Кажну травіну вырвяш. Жодзішкі Смарг. Травіна адна, дзве травіне. Дзяніскавічы Ганц. Вырвала травіну. Крэва Смарг. Расцець такая травіна, і ўсё. Саланое Віл. 2. Асобная разнавіднасць травы. Каждая травіна лякарства. Плябанцы Ашм.
ТРАВІНКА ж. памянш. да травіна 1. Травінка парасла. Магуны Паст. Маслянку выпіў, травінку ўзяў і гэтым жывець. Валынцы В.-Дзв. Пыляты ядуць траву, каторы ў травінку ўчэпіцца і піракуліцца. Вузла Мядз.
77 👁