тоўстыя растуць. Лісна В.-Дзв. Адзін канец таўсты і круглы ў боўткі. Рагулішкі Даўг. Кінула таўстую косць. Жодзішкі Смарг. 6. Грубы. Штобы тоўста напрась, доўга думаць не трэба. Навікі Лудз. Тоўстыя ніткі. Лісна В.-Дзв.
ТОЎСТЫ ПАЛЕЦ м. Вялікі палец. Тоўсты, або вялікі, палец пабіў. Ванелевічы Кап.
ТОЎСТЫЯ КРУПЫ мн. Буйныя ячныя крупы. З тоўстых круп каша зварана. Ухвала Круп.
ТОЎХАЦЬ незак. Пульсаваць. Кроў у пальцы тоўхая. Вецярэвічы Пух.
ТОФАЛЬ, ТОФЕЛЬ, ТОФІЛЬ, ТОПІЛЬ м. 1. Тое ж, што і тапольь. Тофаль — ні шчопкі, трэшчыны нет. Ахрэмаўцы Брасл. Тофелем пахнець пчельны клей. Саланое Віл. 2. зб. Зараснік таполяў. Заросшы кустарнямі магілкі, тофаль зарос. Ракаўскія Швянч. 3. зб. Пупышкі таполя. Тофаль набраці і заліць воткай — і паляц заліць. Быстрыца Астр. 4. Тое ж, што і тафалёўка. Тофіль піў с параным малаком. Мярэцкія Глыб. Топіль дужа гоіць. Валынцы В.-Дзв.
ТОХНУЦЬ незак. Гінуць ад недахопу паветра. Рыба тохніць, еслі зіма марозная, снегу многа, у тым азярку рыба заўсігда тохла. Ахрэмаўцы Брасл.
ТОХТАЦЬ незак. Тое ж, што і тоўхаць. Так, так — я чую, як кроў тохтая. Гемзы Шальч.
ТОЧКА ж. біял. 1. Цечка. Точка ваўкоў. Вострава Маст. Точка ваўкоў — воўчае гулянне. Масілавічы Сл. 2. у знач. прысл. точкаю. Зграею (у час цечкі). Точкаю ходзяць ваўкі перад грамніцаю. Пацаўшчына Дзятл.
ТОЧКА ж. Радыёкропка. Точка не іграіць, усе маўчыць. Ахрэмаўцы Брасл.
ТОЧЫЦІ гл. ТАЧЫЦЬ
ТОЧЫШЧА н. павел. Тое ж, што і ток 1, 2. Точышча — дзе малацілі. Рудня Астравітая Чэрв.
ТОШНА прысл. Моташна, млосна. Пад ложачкай тошна. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ТОШЧА прысл. Пуста. Наском біць нада яйка, пушкай ня нада біць, бо там тошча. Ракаўскія Швянч. У торбе і ў сумцы тошча. Дакудава Лід.; параўн. літ. tùščia 'тж'.
ТОШЧЫ прым. 1. Парожні, пусты. Тошчая вядро, ці парожняя. Солы Смарг. Баба, ты воду выпіла, тошча вядро, саган тошчы, бяры, налівай. Вядро, цабэрак тошчы, вады няма, пасуда тошчая. Гемзы Шальч. Тошчая вядро. Жодзішкі Смарг. Жбаночкі тошчыя стаяць. Саланое Віл. Тошчы збаночак. Лісна В.-Дзв. Тошчае вядро стаіць. Альхоўцы Лях. 2. Нежылы, пусты. Тошчая хата стаіць, ніхто не жыве. Хата тошчая. Альхоўка Навагр. Калі ніхто ня жывець, то тошчая хата. Магуны Паст. Тры хаты тошчыя, тры паразбіралі, а адна стаіць. Малі Астр. Тошчы сарай, пустыя куты. Старыя Смільгіні Воран. 3. Не заняты. Тошчы дзіван. Ністанішкі Смарг. Лошка тошчая стаіць. Старыя
78 👁