ТОМНЫ прым. Стомлены. Я такая томная. Малыя Аўцюкі Калінк.
ТОНА ж., ТОН м. Тона. Тоя лета тона агуркоў была дзевяноста рублёў. Вецярэвічы Пух. Две тоне прывезлі мукі. Старое Сяло Зэльв. Тры тоне налапалі рыбы, везлі на машыне. Вострава Маст. За адзін заход семдзесят два тона ўзялі лішча. Ахрэмаўцы Брасл. Два тоны травы выперлі з балота. Ёдлавічы Брасл. Солі купілі два тоны на траіх. Гальшаны Ашм.
ТОНЕНАЧКІ гл. ТОНЯНЕЧКІ
ТОНЕНЬКА прысл. Тонкім голасам. Дзевачка плачыць тоненька, а хлапец тоўста. Саланое Віл.
ТОНЕНЬКІ прым. памянш. да тонкі. Карашок тоненькі. Лісна В.-Дзв.
ТОНКА прысл. Тонка. Як зрабіць, штобы тонка напрасць? Навікі Лудз.
ТОНКІ прым. Тонкі. Тонкія кішкі і тоўстыя кішкі. Кіралі Шчуч. Тонкія ніткі. Вялікія Баяры Шчуч. ▽ Тонак — гонак. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ТОНЧАТІ незак. Худзець, марнець. Тэкля як вышла замуж, то хутка начала тончаті. Курашэва Чыж.
ТОНШЫ прым. Танейшы, танчэйшы. З ільну тоншыя, а с пакулля групшыя прадут ніці. Лука Нараўк.
ТОНЬ ж. Адзін заход з рыбацкай снасцю пры лоўлі рыбы і адзін улоў. Тонь — заход, зайшлі, працягнулі сетку, выбралі — адну тонь выбралі. Кураполле Паст.
ТОНЬ ж. Вялікі невад. Тонь — бальшая сетка. Старыя Трокі Трак. Частка вуды, лескі. Тонь — удачкі кусок, лескі. Жылі Іўеў.
ТОНЬКА ж. памянш. да тоня. Рыба ў тонькі заходзіць. Беразіно Докш.
ТОНЯ ж. Тое ж, што і тонь. Які круг закінулі рыбакі, гэта тоня называецца. Галубы Маст. Рыбу ловіш, і сколькі выцягніш за адзін рас, кажуць тоня. Дакудава Лід. Сколькі тоняў я здзелаў. Закінуў сець і выцягаеш — і тоня. Збляны Лід. Сцягнуў тоню і рыбы няма. Сцягнулі дзве-тры тоні. Саланое Віл. Раз зацягнуў невадам, ды гэта тоня. Глівін Барыс. Тоня, як рыбу цягнуць, але не знаю, точна што. Рагулішкі Даўг. Дзве тоні сышлі і мала налавілі. Лісна В.-Дзв. Хазяін выйдзіць, некалькі тонь закруціць каля мосту і візець рыбу. Тоні зацягуюць і ловяць рыбу. Кудзялянцы Шальч. Пяць тонь невадам нацягаў. Вецярэвічы Пух. Займаецца невадам метраў дваццаць-трыццаць, па якой цягнуць неват. Гэта тоня. Тоня — захот с сеткай ці іншай снасцю, тры тані сцягнуў і ні злавіў рыбы. Мярэцкія Глыб. Глыбокае месца на рацэ ці возеры, дзе закідаецца невад; вір. Тоня — месца, дзе закідаецца невад зімою альбо летам. У гэтай тоні закінуў неват, гэтая тоня глыбокая, а некаторыя тоні былі мелкія. Альхоўка Навагр. На тоні, у глыбокам, не замярзае. Навасёлкі Свісл. Тоня — глыбокая месца на Немні. Збляны Лід.
78 👁