СУВЕРЦЕНЬ м. Скрутак, трубка. Суверцень палатна. Сувертні круцілі і з дзеругі. Малыя Аўцюкі Калінк.
СУВІРАЦЦА гл. СУВЯРАЦЦА
СУВІТКАМІ прысл. Пакручасты. Бывае сувіткамі бярэзіна, такая кручаная, як ракіта. Лісна В.-Дзв.
СУВІСЦЯЛЬ м. абрад. Падарунак, падарак. Добры сувісцяль прыносяць на хрысціны, на свадзьбу. Жыдзевічы Іўеў. Ідуць с сувісцялям на вяселя, на банкет, с сувісцялям ідуць у адветкі, як ідуць, то сувісцяль бяруць: булку, сыр, калбасу, хлеб, сланіну, масла — хто што мая. І свае родныя нясуць сувісцяль. Бакшты Іўеў.
СУВОІНА ж. Тое ж, што і суверцень. Сувоіна палатна. Рудня Чэрв.
СУВОЙ, СВОЙ м. Тое ж, што і суверцень. Сувой палатна. Беняконі Воран. Сувой палатна зверчываюць. Бакшты Іўеў. Тры губкі — сувой. Палатно пазоліш, папалошчыш і скачаеш на качалку ў сувой. Азяраны Раг. С палатна сувоі круцяць. Гемзы Шальч. Як выбеліш — скруціш сувоі. Стральцы Шальч. Палатно рэзалі на кускі па дзве-тры сцяны, выбяляць і скачаюць у свой. Свой палатна дала матка. Жылі Іўеў. Свой — тры губіцы. Дакудава Лід. Адзін свой у куфар клалі на паклат, у запас было. Старыя Смільгіні Воран. Свой палатна яшчэ маю. Вялікія Баяры Шчуч. У своі скручвалі палатно. Старыя Трокі Трак. У адным своі — чатыры губіцы. Малахоўцы Бар. Веле ты зрабіла свояў? Новыя Мацалі Варэн. У яе многа свояў палатна. Кіралі Шчуч. Куфры былі панакладаны свояў. Жылі Іўеў. «Ці шмат свояў мая маладая?» — так некалі пыталі. Жыдзевічы Іўеў. Даўней наччом свояў палатна. Кудзялянцы Шальч. Трэба палатно ў своі згарнуць. Дзяніскавічы Ганц. Паскатваюць палатно ў сваі. Лапічы Асіп.; параўн. літ. suvyti 'звіць'.
СУВОЙЧЫК памянш. да сувой. Сувойчык палатна ляжыць у скрыні. Азяраны Раг. Сувойчык палатна мая. Жыдзевічы Іўеў.
СУВОРКА ж. Повад, вяровачка. Суворка — раменны пасак ці вяровачка. Доўга суворка, трэба карочша суворка звязаць коні, каб ішлі бліжэй. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. sąvaras 'вяровачка'.
СУВОРЫЦЬ зак. Звязаць (у пару). Як гарэш ці барануеш парай коні, то трэба суворыць коні. Мсцібава Ваўк.
СУВЯРАЦЦА, СУВІРАЦЦА незак. Сварыцца, лаяцца. Не сувяраецца ён, мірна жывём. Саланое Віл. Надзя на свайго Івана сувіралася. Вялікія Нястанавічы Лаг.
СУГАНІ толькі мн. Загон поля ад разоры да разоры. Сугані узароў. Малыя Аўцюкі Калінк.
СУГЛЕІСТЫ прым. Падзолісты. Там суглеістая зямля, нічога не расцець. Мішневічы Шум. Тут суглеістай зямлі ёсць. Малькуны Ігн.; гл. глей.
СУГЛЕЙ м. Падзол. Суглей — дзе зімля спадзістая, дрэн
81 👁