Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
ПРАДА'Ш гл. ПРАДА'Ж ПРАДВЕ'ЧНЫ прым. Спрадвечны. Гэта прадвечная наша слова. Ахрэмаўцы Брасл. ПРА'ДЖ АНЫ гл. ПРА'ЖАНЫ ПРА'ДЗЕДЫ, ПРАДЗЯ'ДЬІ мн. Прадзеды. Тут жылі нашы дзеды i прадзеды. Навікі Лудз. Пакалене прад намі—i дзяды, i прадзяды. Швэды Вільн. ПРАДЗЕ'Л м. Прамежак паміж зубамі. Прадзел у зубах. Жылі Іўеў. ПРА'ДЗЕНЫ дзеепрым. Спрадзены. Воўна прадзеная. Грыкені Вільн. ПРАДЗЕ'РЖ АЦЬ зак. Пратрымаць. Хочаш прадзержаць кароў — трэба сена. Дзераўное Стаўб. V Еслі полня i еслі сутка прадзержыць пагоду, то сем дней будзе пагода. Вулька Г родз. ПРАДЗЁРЦІ зак. О Прадзёрці вочы — прачнуцца. Не магла прадзёрці очы. Граўжышкі Ашм. ПРА'ДЗІВА н. 1. Прадзіва (працэс). Надаела прадзіва. Гальшаны Ашм. 2. Тое, што прадуць. Ціпер, кап было прадзіва, дык ні пралі п, ужо разлянаваліся — пашоў гатовага ды купіў. Альхоўка Навагр. Па маім прадзівя сусетка пазнала спадніцу ўкрадзеную. Кудзялянцы Шальч. ПРАДЗІРА'ЦЬ незак. Рабіць надрэз кары. Гоняць бярозавы сок, прадзіраюць пазы. Малахоўцы Бар. ПРАДЗЯ'ДЫ гл. ПРА'ДЗЕДЫ ПРАДЗЯЛЬНГК, ПРАДЗЯННГК м. 1. Галоўны пастух. Прадзяльнік —■ галоўны пастух, пасвіў адну стаду. Прадзяльнік калісь быў, ён выйдзя с трубою i гу-гу-гу, пры і.м пяцъшэсць пастушкоў, ён старык, ён імі камандуя. Паляцкішкі Воран. Ен прадзяльнік — каровы пасвіў. Стральцы Шальч. 2. Хто пасе жывёлу па чарзе. Тэрас не найдзеш пастуха — прадзяннікі цяпер, цяпер усе патпасавічы. Кудзялянцы Шальч.; параўн. літ. pradienykas тж'. ПРАДЗЯРЖ А'ЦЬ зак. Пракарміць. Як ты сям'ю сваю прадзержыш? Малі Астр. ПРАДШ 'ЛЬНЩ Я ж. Папрадуха. Бывало, насходяцце прадіельніці i ціелы вэчур на покудіелі прадут. Курашэва Чыж. ПРА'ДКА ж. Тое ж, што i п р а д і ё л ь н і ц я. Якая с цябе правка, якая с цябе пралля! Малыя Аўцюкі Калінк. ПРАДЛІНАВА'ТЫ прым. Тое ж, што i п р а д а л г а в а сты. Дзіляспёр, як келп: лычасты, прадлінаваты. Дакудава Лід.; параўн. руск. длинный доўгі'. ПРАДЛ У Г АВА'ТЫ прым,. Тое ж, што i п р а д а л г а в а сты. Прадлугаваты ў яго твар. Гемзы Шальч.; параўн. польск. dtugi 'доўгі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прадаж, прадаш, прадж, прадзядьі, прадзіраць, прадка, пражаны, сямю
1 👁
 ◀  / 617  ▶