ПРАДА'Ж АНЫ дзеепрым. Прададзены. Три дні, як дом прадажаны. Ахрэмаўцы Брасл. ПРАДАЛБА'ЦЬ зак. Прабіць. Трэба далатом прадалбаць дзюрку. Ахрэмаўцы Брасл. ПРАДАЛГАВА'СТЫ прим. Прадаўгаваты. Касцёр [дровы, складзеныя ў доўгую граду] прадалгавасты на двары злажыў. Мішневічы Шум. ПРАДА'НЯ н. Toe ж, што i п p а д a ж. Трэба падгатаваць паршука на праданя. Кіралі Шчуч. Не маю гуркоў да праданя. Вялікія Баяры Шчуч. ПРАДАУГАВА'ТЫ прым. Toe ж, што i п р а д а л г а в а c т ы. Лускаўка, лускавіца — лісця прадаўгаватыя, грубыя, на зіму варылі. Васілевічы Гродз. ПРАДА'УНА прысл. Вельмі даўно. Гэта прадаўна бало, Марцюк тут быў. Мярэцкія Глыб. ПРАДАУНЕ'ИШ Ы прым. найвыш. Вельмі даўні. Гляк сцякляны даўнейшы i прадаўнейшы. Магуны Паст. ПРАДА'ЦЬ, ПРО'ДАЦЬ, ПРЫДА'ЦЬ 1. зак. Прадаць што-н. Карову паследнію прадалі. Гальшаны Ашм. Каня, карову прадалі. Жылі Іўеў. Ведаюць, што я не прадала карову. Солы Смарг. Парасят прадалі, папрадалі. Ністанішкі Смарг. Прадалі i пасеклі лес. Саланое Віл. Яны прадалі хату. Мярэцкія Глыб., Старое Сяло Зэльв., Рудня Астравітая Чэрв. Яна купіла карову, цяпер яна яе прадала. Крынкі Крын. Адну карову прадалі. Прадаў хату. Прадоў хату. Альхоўка Навагр. Прадаць няма чаго. Мяса ні продасць ніхто. Паляцкішкі Воран. Прадоў хату. Трэба продаць хату. Вялікія Баяры Шчуч. Сено не продалі. Мсцібава Ваўк. Шчэ продаць гуркоў e, да гэтае пары не продалі. Навасёлкі Свісл. Вядзі карову продай! Лес продаў. Альхоўцы Лях. Яна хоча хату продаць. Мы ні продалі хату. Вецярэвічы Пух. Прыдасць пан дзілянку. Мельнікі Лудз. 2. незак. Прадаваць. Павязе яблыка продаць. Жыдзевічы Іўеў. Hi продая карову. Кіралі Шчуч. Пачом ты продаеш? Насіла продаць яйка. Вялікія Баяры Шчуч. Яйка нясе продаць да Гродна. Каўняны Гродз. Грыбэ продаць насілі. Новікі Гродз. Парасята павязе продаць. Ён продая мёт. Павезлі рыбу продаць. Дакудава Дід., Альхоўка Навагр. Перш збанэ на базары продалі, а цяпер — у магазінах. Пацаўшчына Дзятл. Будзяце продаць карову? Міратычы Карал. Ён продаў карову. Навасёлкі СвІсл. Павяла карову продаць. Мсцібава Ваўк., Старое Сяло Зэльв. Продаць сало буду. Малахоўцы Бар. Павезлі рыбу продаць. Павёс продаць малако. Ніхто ні продая. Альхоўцы Лях. Хату продаць. Продав хату. Дзяніскавічы Ганц. Хай продая карову. Вецярэвічы Пух. 3. зак. перан. Выдаць каго-н. Можа, i тата майго праз яго завы i, ён прадаў бацька майго. Саланое Віл. Ваны его не прадалі. Ялова Пруж. Яна яго не продала. Міратычы Карал
Дадатковыя словы
прадаугаваты, прадауна, прадаунеиш, прыдаць
1 👁