Віл. Почапка парвалася, і біч паляцеў. Старыя Смільгіні Воран. 3. Вяроўка, прывязаная да калыскі для калыхання. Почапка да калыскі. Рыбчына Віл. Бывала, у почапцы нага і шыіць нагамі. Саланое Віл. ◊ Сесці на почапку — сесці на кукішкі. На почапку села і сядзіць. Каўняны Гродз.
ПОЧАСТКА ж. Пачастунак. Там почастка была. Бакшты Іўеў.
ПОЧАТ м. Дух. ◊ І почату яго няма — і духу яго няма. Нідзе і почату яго німа. Данілавічы Дзярж.
ПОЧАТАК м. Верацяно з пражай. Ідзем з вечуркоў додому і початкі пагубляем. Малыя Аўцюкі Калінк.
ПОЧАЧКІ мн. Пупышкі. ◊ У почачкі адзявацца — распускацца. Ужо лес у почачкі адзяецца. Кураполле Паст.
ПОЧКА ж. анат. Нырка. Почкі ня есці, бо будзіця малыя, як почка. Кураполле Паст.; параўн. руск. почка 'тж'.
ПОЧТА ж. перан. Паштальён. Зара почта іцімэ. Смаляніца Пруж.
ПОЧТАВАЦЬ незак. Частаваць. Яны яго почтуя. Паляцкішкі Воран.
ПОЧТАРКА ж. Паштальёнка. Азарычы Пін.
ПОЧУХАТІ зак. Пачухаць. Почухай мніе плечы, бо свэрб'ят. Курашэва Чыж.
ПОЧЧЭРОВЕ гл. ПАДЧАРОЎЕ
ПОЧЫНАК м. Тое ж, што іп о ч а т а к. Почынак пражы нясе. Малыя Аўцюкі Калінк.
ПОЧЭРПНУЦЬ зак. Зачэрпнуць. Почэрпнуў воды. Калясное Міхал.
ПОШАВАЧКА ж. Тое ж, што і п о х в а. Маленькая пошавачка. Лісна В.-Дзв.
ПОШАР м. 1. Корм для хатняй жывёлы. Пошар — усякі корм для скаціны: сена, салома і інш. Мярэцкія Глыб. Аўсянка, ячменка абмалочаны — пошар. Быстрыца Астр. Пошар — ячменка ці аўсяна салома. Беняконі Воран. Пошар — кармы для ската: сена, салома. Ці маеш ты пошар, ці дакормішся да зімы? Магуны Паст. Сёлята ў мяне мала пошару. Груздава Паст. Пошар аўсяны, пошар ячмены, арохавы. Старыя Смільгіні Воран. Ён выдаваў пошар. Пошару німа. Граўжышкі Ашм. Кітка пошару. Ністанішкі Смарг. Пошару дужа. Каўняны Гродз. Пошару яму не хваціць. Насенаваў пошару на зіму. Кураполле Паст. Пошар — кармы для ската: сена, салома. Змяшана салома, сена — пошар. Пошар — кармы з травой, з каласамі атходы. Ракаўскія Швянч. Пошар для ската. Пад вясну як ты з пошарам багаты? Пошар харошы для кароў. Пошару есць — і сена, і саломы, клевер, буракі кармавыя. Гемзы Шальч. Кап пошар быў харошы. Столькі пошару накасілі. Ахрэмаўцы Брасл. Сена, салома — мой пошар усё, што загатоўлена. Нада карові занясці пошару; пошар дрэн
84 👁