Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
ны — адна вікса. Ёдлавічы Брасл. Пошар — кармы для жывёлы. Ці хваціць на сёліта пошару? Рагулішкі Даўг. Пошару нет, няма чым карміць авечкі. Старыя Трокі Трак. Помарам i сена i салому зовуць. Ліпнікі Вільн. Сын пошар прыносіць у хлеў, а я кароўцы i авечкам падам. Малькуны 1гн. Не будзе пошару. Чычалі Швянч. У гумне пошар: сена, салома складаяцца. Прадсядацяль дасць мо пошару. Пошар — кармы для каровы: клевяр, салома, сена. Крэва Смарг. Пасіялі жыта карові на пошар. Парэчча Гродз. Аўсяна, ячменна салома — то пошар. Кудзялянцы Шальч. Пошар — сена, канюшына — усё, што даш карове. Пошар рукамі збірала, таксама зорка. Сасет пошар у мой сарай складая. Пошару не сабраў. Помарам кормім жывёлу. Сухі пошар — увесь корм сухі для каровы. Кароўку дзяржаць — на зіму пошару не набярэшся. Солы Смарг. Помар для кароў. Рыбчына Віл. Корм са ўсіх траў: іх сушаць, патом рэжуць на сечку — гэта пошар. Жодзішкі Смарг. Пошару ў жыце шмат. Альхоўка Навагр. 2. Адходы, смедце. Пошар — мусор ад дроў, якія гадамі рубіліся. Дакудава Лід. 3. перан. Тытунь. Мужчины І табаку называюць Помарам. Кураполле Паст.; параўн. літ. pašaras корм'. ПО'Ш АСЦЬ ж. мед. 1. Парша. Пошасць напала: чашу я, порхаць. Бакшты Іўеў. 2. Хвароба. Пошасць ходзіць па людзях. Мсцібава Ваўк. ПСУШАУКА, ПО'ШЫУКА ж. 1. Тое ж, што i п о х в а 3. Малахоўцы Бар. Пошаўку памыла, нацягнуць трэба другую, чыстую. Галубы Мает. Пошаўка на падушку. Рыбчына Віл. Трэба пошаўку надзець. Лісна В.-Дзв. 2. Насыпка. Пошаўка— даўней гаварылі, цяпер — насыпка. Мярэцкія Глыб. Трэба набраць на пошыўку i пашыць на адну падушку. Крэва Смарг. На ссыпку налажы пошыўку. Міратычы Карэл. Пошаўкі на падушкі шылі. Пошаўкі новыя. Саланое Віл. 3. Прошва. Пошаўку ўшыяць у наўлечку. Магуны Паст. ПО'Ш ВА ж. 1. Toe ж, што i п б х в а 3. Даўней — пошва, цяпер — наўлечка. Малахоўцы Бар. Пошву надзець чыстую. Пацаўшчына Дзятл. Вязалі ўстаўкі ў абрусачкі, у пошей. Пацаўшчына Дзятл. 2. Шво. На пошві падралася. Рудня Астравітая Чэрв. ПО'Ш КУЦЬ ж. 1. Гнус. У сякая пошкуць у хату лезя. Стары Свержань Стаўб. 2. лаянк. Хто благі. Не баба, а пошкуць. Стары Свержань Стаўб. ПО'Ш ЛЕ, ПО'ШЛЯ прысл. Пасля. Пошле гэтай вайнэ трудно было. Новікі Гродз. Пошля зёлаў труйца бывая. Пошля абеду пойдзім. Пошля сладжу. Аддыхнеця пошля дарогі. Мсцібава Ваўк. ПО'Ш ЛШ А ж. Тое ж, што i п о ш а с ць 2. Пошліна на людзей напала. Саланое Віл. Пошліна нейка ходзя. Рыбчына Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пошыука
4 👁
 ◀  / 617  ▶