Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
ў хаці стаіць. Студнявой вадой налівала агуркі, як саліла. Струкі нада студнявой вадой наліваць. Кураполле Паст. СТУДНЯКО'П м. Хто капае студні, землякоп. Наняў бацька студнякопа i капаюць студню. Гемзы Шальч. СТУДО'ЛА гл. СТАДО'ЛА СТУ'ЖА ж. Сцюжа. Стужа была, a ён паехаў пад Буслаўскі мост. Саланое Віл. О У стужу кінуць — праняць, прабраць холадам. Мяне ў стужу кініць — я знаю, што рожа. Вузла Мядз. СТУЖАВА'НКА ж. Коўдра, вытканая з рыззя. Пасека Ст.-Дар. СТУ'ЖАЧКА ж. памянш. да с т ў ж к а 1. Прынясла стужачку, ружовенька. Міратычы Карэл. СТУ'ЖКА, СТУ'ШКА ж. 1. Стужка. Стужка — гэта лента. Грыкені Вільн. Стушку якую даўней упляцець у валасы. Завельцы Астр. 2. Вузкая палоска лазы, лыка. Даўней плялі лапці із ліповае стужкі, дралі ліпу i разразана стужкц Альхоўка Навагр. СТУЖЭ'ЦЬ зак. Зацвярдзець, падсохнуць (пра гразь). Сягоння стужэла трохі. Магуны Паст. СТУЗЬГ мн. Прыстасаванне з жэрдак для падняцця чаго-н. Дзве жэрткі звязваюцца, i стузамі падымаецца вярхнік с сохами Гемзы Шальч. СТУ'ЙКІ мн. Не запрошаныя людзі на вяселлі. Стуйкам дайце па кілішку! Баброўнікі Гарад. СТУК выкл. у знач. вык. Пхнуць, штурхнуць. Я яе стук у бок! Мацясы Мядз. СТУК-СТУК выкл. у знач. вык. Пульсаваць (пра сэрца). Сэрца слабоя, то стук-стук, а потым нету. Дружба Мін. СТУКАЦЕ'НЬ м. 1. Бесперапынны модны стукат. Як танцуюцъ, то ажны стукаценъ ідзець. Ёдлавічы Брасл. 2. Страляніна. Тут былі разрашыўшы вутак страляць — толькі стукацень быў. Валынцы В.-Дзв. СТУКАЦЕ'ЦЬ незак. 1. Стукаць. Ты ўжо стукаціш у хату? Рудня Астравітая Чэрв. 2. Страляць. А тут стукацяць кругом. Альхоўка Навагр. СТУЖАЦЦА незак. 1. Стукаць у дзверы, акно з якой-н. мэтай. Чуем — стукаецца нехта пад акно. Завельцы Астр. 2. Чокацца. Як п'юць, то стукаюцца чаркамі. Саланое Віл. СТУ'КАЦЬ незак. 1. Рабіць, утвараць стук. Нешта стукая на дварэ. Малі Астр. 2. Тое ж, што i с т ў к а ц ц а 1. Нехта стукае ў дзверы, ідзі адчыні! Гальшаны Ашм. СТУЖ НУЦЦА зак. Чокнуцца. Як п'юць, стукнуцца, кажуць: «Будзь здароў!» Ахрэмаўцы Брасл. СТУ'КНУЦЬ зак. 1. Стукнуць. Я стукну кіем у дзверы — ніхто не адчыняіць. Вузла Мядз. Дзе што стукнець — яна глядзіць у акно. Саланое Віл. 2. Выцяць. ён стукнуў крэпка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пюць, стадола, студола, стужаванка, стужачка, стужэць, стуйкі, стукацець, стушка
6 👁
 ◀  / 617  ▶