СТАРЬГК III м. Toe ж, што i с т а р а р э ч ч а. Старык высах за лета, твань, ваніць. Мачаск Бярэз. На лугу старым ё. Азяраны Раг. СТАРЫ' КАВАЛЕ'Р м. Toe ж, што i с т а ры д з я ц юк. Стары кавалер адзін жыў. Гальшаны Ашм. Стары кавалер ён. Завельцы Астр. СТАРЫКО'ВЫ прым. Старэчы. Старыковыі лета. Я не дажыву старыковых лет. Скрудалена Даўг. СТАРЫ' МЕ'СЯЦ м. Ветах. ЖодзішкІ Смарг., Дзяніскавічы Ганц. Стары месяц свеціць зраня да дня. Стральцы Гродз. Як адбывае — стары месяц. Пацаўшчына Дзятл. На стары месяц калоць нада. Старыя Трокі Трак. СТАРЫНА' ж. 1. Старадаўнасць. У старыну мала было скрыняў, a кублы былі. Мярэцкія Глыб. У нас старына. Курашэва Чыж. 2. Toe ж, што i с т а р а р э ч ч а. У той старыне вада перасохла i рыбы маленькія падохлі. Галубы Маст. 3. Нізкае, сырое месца. Балота там i старына. Старына, дзе нізка, дзе арэшнік, клён, дуб расцець, там i снытку знойдзеш. Ухвала Круп.; параўн. руск. старина старадаўнасць'. СТАРЫ'НЕЙШЫ прым. найвыш. Вельмі стары. Яна скажа старынейшо слово. Малахоўцы Бар. СТАРЫ'ННЫ, СТАРЫ'НЫ прым. 1. Старадаўні. Гэта старынная саха. Кемялішкі Астр. Яна ca старыннага знае. Падаўшчына Дзятл. Старынны сундукі тэпэр выкідают i купляют шафы. Курашэва Чыж. Старыная слова. Kypaполле Паст. Гэта старыная пагаворка. Саланое Віл. 2. Стары. У духа—старынная балезня. Дэгшні Шальч.; параўн. руск. старинный старадаўні'. СТАРЫННЫ-РАССТАРЫ'ННЫ прцамЬ іВельмі стары. Старынны-расстарынны вабік — пшчол прывабліваЦь. Мел сянцы Брасл. СТАРЫ'НУШКА ж. экспр. Хто стары. Мы ўжо, старынушка, па-другому называім. Вялікае Сяло В.-Дзв. СТАРЫ' ХЛО'ПЯЦ м. Тое ж, што i с т а ры д з я ц юк. Жыве дзет адзін, стары хлопяц, ні жаніўся. Малахоўцы Бар. СТАРЫ'ЦА ж. Тое ж, што i с т а р а р э ч ч а. Рыба ўцякае, дзе няма цячэння, у старыцу. Валеўка Навагр. СТА'РЫЦЦА незак. 1. Старэць. I старыцца дзеўка, абідна, што бралі, i асталася дзеўкай. Саланое Віл. 2. Тое ж, што i с т а р а в а ц ц я. Німа за кім старыцца. Саланое Віл. V Старыцца — вучыцца — з гадамі прыходзіць пазнанне i вопыт. Лоск Валож. СТАРЫ'Я ДНІ мн. Тое ж, што i с т а ры ме с я ц. Жылі Іўеў., Кіралі Шчуч. Ужэ старыя дні насталі. Каменка Стара Сакол. На старых днях сон несправядлівы. Ялова Пруж. 37. Зак
Дадатковыя словы
старынейшы, старыны, старыца
4 👁