Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
Ганц. V Староя дабро не забываецца. Вузла Мядз. 4. Леташні. Старую бульбу абразаюць, але кажуць—скабліць бульбу. Мярэцкія Глыб. Старая цыбуля. Граўжышкі Ашм. Сала з'ялчэла, бо старое. Солы Смарг. Яна na поўніцы есь староя сена. Малі Астр. 5. у знач. назоўніка. Хто стары. Старых І загара не бярэ. Плябанцы Ашм. Стары жыў, быў палукашак у яго. Чуркі Ашм. Два старыя жылі. Саланое Віл. Стары за мною аж дохне. Валеўка Навагр. Старыя расказвалі: былі курныя хаты бес каміноў. Збляны Лід. Старыя дажываюць свой век. Навасёлкі Лід. V Старый хужы малага, як закапрызіць ■— не ўспакоіш. Ахрэмаўцы Брасл. Стары каля маладой, як медная манета каля залатой. Навадворшчына Мін. Старого i кроў ня грэіць. Вузла Мядз. 6. у знач. назоўніка. Муж. Мой стары прыехаўшы ад сына.. Магуны Паст. Я казала i на старого, i на старыка. Парэчча Гродз. Мой старый не хацеў. Баброўнікі Гарад. 7. у знач. назоўніка старая ж. Тое ж, што i с т а р у х а. Куды, старая? Галыланы Ашм. 8. у знач. назоўніка старая ж. Жонка. Стары жыў, быў палукашак у яго, пасадзіў старую i паехаў. Чуркі Ашм. 9. у знач. назоўніка старыя мн. Бацькі. Даўней старыя пры дзіцях жылі, а цяпер дзеці ня хочаць жъщъ са старымі. Вузла Мядз. Добра, яе ёсць старыя, не паўміраўшы. Паляцкішкі Воран. О У старом веку — даўней. У старом веку шукалі вядзьмака, кап ён адрок, калі ўраклі. Слабада Мін. СТАРЫ' ДЗЯЦЮ 'К м. Стары халасцяк. Стары дзяцюк астаецца, як ня жэніцца. Солы Смарг. СТАРЬГЗНА зб. ж. Тое ж, што i с т а р у о т е. Мярэцкія Глыб., Альба Нясв., Лапічы Acin., Рудня Чэрв. Пашукай якой старызны мне на анучы. Ахрэмаўцы Брасл. Дай мне якой старызны, я папраўлю порткі. Кіралі ІІІчуч. Назбірала старызны, трэба анучніку аддаць. Старыя Смільгіні Воран. Старызны панарэзвая i тчэ палавіке. Малахоўцы Бар. У мяне старызны багато. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. польск. starzyzna тж'. СТАРЫ'ЗНІНА зб. ж. Toe ж, што i с т а р у б т е. Старызніна — старое ўсё. Пасека Ст.-Дар. СТАРЬГЗНЬ зб. ІЯс. Toe ж, што i с т а р у б т е. Старызнь выкінула на шуметнік. Мішневічы Шум. СТАРЫ'К I jh. 1. Toe ж, што i с т а ры 5. Старыкоў не дапускаюць да печы. Месянцы Брасл. I старыком нада paботаць, вэсэлей на рабоці. Новыя Мацалі Варэн. Старыкі нашы лапочаць папросту. Відаўцішкі Вільн. 2. Toe ж, што i с т а ры 6. Дзе мой старык? Хіба што зрабіласа? Парэчча Гродз.; параўн. руск. старик тж'. СТАРЬГК II м. Toe ж, што i с т а ры мес яц. Старык— гэта ўжо споўната, віташок, ён стары. Рагулішкі Даўг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зялчэла
1 👁
 ◀  / 617  ▶