р а н а 5. У гумне стараніцы: складалі сена, салому. Торп у гумне, а выбіты — ток, а па бакох стараніцы, кап зярно не ляцела. Быстрыца Астр. Стараніцы ў гумне дзелалі, зярно, салому складалі. Старый Трокі Трак. Стараніца — пустая, а як заложаць—торп. Стараніцы ў гумне, куды складалі збожа. Руднікі Шальч. СТАРА'НЛІВЫ прым. Дбайны. Старанлівы господар вэсною нэ купляе 'жыта i картохэль. Курашэва Чыж. СТАФАНЬКІ прым. Старэнькі. Старанька бапка І прымала дзіця. Дакудава Лід. СТАРАРЭ'ЧЧА, СТАРАРЭ'ЧА н. Старое рэчышча. Старарэчча—старое русло рэчкі завём. Палік Барыс. Старарэча мы завём. Лісна В.-Дзв. СТАРАРЭ'ЧЫШЧА н. Тое ж, што i с т а р а р э ч ч а. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Букі пазарасталі, i сталі старарэчышчы. Беразіно Докш. СТАРАСВЕ'ЦКІ прым. Toe ж, што i с т а р а д а ў н і. Гэта старасвецкая песня. Пярэкі В.-Дзв. СТАФАСЦЬ ж. Старасць. Пад старасці не будзіш маршчавы. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пры кім я старасць пражыву.ні дачкі, ні сястры німа. Вузла Мядз. Паміраюць не ад старасці, а ад балезні. Саланое Віл. Скора нас старасць засцігне. Валеўка Навагр. V Старасць—не радасць, a косці не гнуцца. Вузла Мядз. СТАРАТЛГВЫ прым. Тое ж, што i с т а р а н л і в ы. Мой зяць старатлівы, заботлівы. Малахоўцы Бар. СТАРАУЛІ'ВЫ прым. Тое ж, што i с т а р а н л і в ы. %н стараўлівы сільна. Старыя Смільгіні Воран. СТАРА'ЦЕЛЬНЫ прым. Тое ж, што i с т а р а н л і в ы. Старацельны чалавек быў. Ністанішкі Смарг. СТАРАТДЦА незак. 1. Рабіць са старанием. Я стараюса каля каровы. Стральцы Гродз. Над а старацца: хто стараіцца, той i маіць. Карова стаіраецца скупсці. Саланое Віл. Мяне не было, ён стараўся, упруўляўся. Мачаск Бярэз. Як не старацца, то мець не будзеш. Новыя Мацалі Варэн. Людзі, як мухі, стараюцца. Паляцкішкі Воран. 2. Прыкладаць намаганні. Стараюцца адна адну пагубіць. Ахрэмаўцы Брасл. Стараюся раб'щь, а ўсё на месця. Навасёлкі Лід. Староўся да цёмна ўправіцца. Мачаск Бярэз. Стараюся сыраквашы кіслянькай выпіць, у мяне няма кіслаты. Слабада Мін. СТАРАф Д АРО ТА ж. Закінутая дарога. Старая дарога зарасла травою. Стральцы Гродз. СТАРА'Я ДЗЕ'УКА (ДЗЕ'ВА) ж. Тое ж, што i с т ал а я дз ё ў к а. Старая дзеўка, ня вышла замуш. Быстрыца Астр. Ходзіць да Алімці, яна старая дзеўка. Малахоўцьг Бар. V Лепш астацца маладою ўдавою, чым стараю дзеўкаю. Бакшты Іўеў.; параўн. руск. старая дева 'тж
Дадатковыя словы
дзева, дзеука, рабщь, старарэчышча, старасвецкі, стараулівы
0 👁