губіць. Спратаць карову так можна. Валынцы В.-Дзв. Яна спратала дзіця — выклікала роды. Лоск Валож.
СПРАТВАЦЬ незак. Прыводзіць у парадак, прыбіраць. Валя спратвай усё гэто, вазьмі спрач у хаце! Альхоўцы Лях.
СПРАТОРАЦЬ зак. экспр. Разбіць. Спраторыла талерачку. Граўжышкі Ашм.
СПРАЎДЖУВАЦЬ незак. Здзяйсняцца. Сны моцна спраўджуваюць. Лайпушкі Ігн.
СПРАЎДЗІЦЦА зак. Здзяйсніцца. Што тата гаварыў, усё спраўдзіцца. Крэва Смарг. Спраўдзіўся сон. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. sprawdzić się 'тж'.
СПРАЎДЗІЦЬ зак. Тое ж. што і спраўдзіцца. Мо спраўдзяць яны? Магуны Паст. Варажба спраўдзіла. Саланое Віл.
СПРАЎКА ж. Спраўка. Нада было спраўку выбраць у канторы. Малі Астр. Яму сказалі: «Мы не выдаем справак». Старое Сяло Зэльв.; параўн. руск. справка 'тж'.
СПРАЎЛЯЦЦА незак. 1. Паспяваць. Шашок курэй палушчыў — толькі спраўлялася скупці. Малі Астр. 2. Упраўляцца. Спраўляцца трэба ісці на палудзянь. Навасёлкі Лід.
СПРАЎЛЯЦЬ незак. 1. Рамантаваць. Свае спраўлялі дарогі. Ракаўскія Швянч. 2. Набываць. Новая пальто будзім спраўляць. Ёдлавічы Брасл. 3. Адзначаць, спраўляць. А яны што, ня будуць спраўляць празнік вясны? Чапаеўскі В.-Дзв. Вяселля спраўлялі. Груздава Паст. Уходзіны спраўлялі, многа было: і сваяке, і другія людзі. Збляны Лід. Васэля спраўляюць. Індра Красл. 4. Выконваць. Нада сці [ісці] спраўляць работу. Валынцы В.-Дзв. 5. Лячыць жывёлу пры дапамозе наколвання скуры. Аб'есца карова, і яе трэбо спраўляць альбо ў воду ўвясці паставіць. Баброўнікі Гарад. Тэпэр ужэ коруов нэ спраўляют. Курашэва Чыж.
СПРАЎНЕНЬКІ прым. памянш. Здаровенькі, сыценькі. Такі спраўненькі зробіўся! Багушэвічы Бярэз.
СПРАЎНЫ, СПРАВНЫ прым. 1. Несапсаваны. Еслі спраўная арфа, можна многа зрабіць. Сасноўка Смарг. 2. Дагледжаны. Конік які спраўны! Навадворцы Васільк. 3. Заможны. Богушыка — людзіна спраўная. Магуны Паст. 4. перан. Востры. У яе спраўны язычок: яна ўгаворыцца — і выгаварыцца. Малі Астр. 5. Шыкоўны. Яна акуратно адзета так ходзіць, такая спраўная. Солы Смарг. 6. Здатны. Бяры такую бабу, каб была спраўна. Валеўка Навагр. Рыгорава жуонка справна. Курашэва Чыж.
СПРАХТЫКАВАЦЦА зак. Напрактыкавацца. Я спрахтыкавоўся — знаў напраўленіе звяроў. Цяпінцы Віл.
СПРАХЧЫ гл. СПРАГЧЫ I, II
СПРАЦАВАНЫ, СПРАЦЁВАНЫ прым. Змораны, знясілены. Ён ляжыць спрацаваны, многа перажыў. Кураполле
105 👁