Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
спіцак. Нізок Уздз. Спіцак — лапці падплетаць. Пасека Ст.Дар.спщь зак. Скусаць. Пчолы спілі яго, што ён спух, як балбан. Кіралі Шчуч. СПІЧА'СТЫ прым, Востраканцовы. На спічасты колок можна настромітісе. Курашэва Чыж.; параўн. польск. spiczasty тж'. СПІ'ЧКІ мн. Запалкі. Выракліся спічак. Галынаны Ашм.; параўн. руск. спички тж'. СПІ'ЧЫНА ж. Запалка. Спічыну вытрыш [запаліш] — t аткрываеш дзверы. Дзёрнавічы В.-Дзв. СПІЯ'ЦЬ зак. Спець. Я к піяюць у радзіва, мне хочацца сказаць: «Я лепей спіяю». Дзёрнавічы В.-Дзв. Сколькі ceaтоў, i кожнаму трэба спіяць. Саланое Віл. СПЛА'ВІТІ зак. 1. Сплавіць (лес). Вэсною дэрэво сплавляют Нарвою. Курашэва Чыж. 2. перан. Пазбавіцца каго-н., чаго-н. Быв ім нэпотрэбны, то хутко сплавілі. Курашэва Чыж. СПЛА'ВЫ I толькі мн. мед. 1. Матачнае кровацячэнне. Вялікія сплавы, крывёй сышла. Кураполле Паст. 2. Крывяністыя выдзяленні з жаночых палавых органаў (пры захворванні). Бываюць красныя сплавы. Бакшты Іўеў. СПЛА'ВЫ II толькі мн. Травяністы пласт, які трымаецца на паверхні возера, балота i інш. Сплавы на азярках. Азярко, дзе сплавы зыбяцца, праб'еш дзірван — І дна німа, там, унізу, бы каша, боўтаецца. Ахрэмаўцы Брасл. На балоце сплавы есць, заходзя, як трава, а яна зыбіцца — i правалілася. Старыя Трокі Трак. СПЛАСТАВА'ЦЬ зак. Згарнуць сена ў пласты. Спластаваў сена. Чуркі Ашм. СПЛАСЩ 'ЦЬ зак. Тое ж, што i с п л а с т а в а ц ь. Спласціць сена нада. Тайна Лаг. СПЛА'ТА ж. Растэрміноўка. Купів землю на оплату. Курашэва Чыж. СПЛАУЛЯ'ЦЬ незак. Сплаўляць. Сплаўлялі лес па Аўгустоўскім канале. Вулька Гродз. СПЛА'УШ ЧЫК м. Плытагон. Сплаўшчыкі лес ганяюць ракой. Дзёрнавічы В.-Дзв. Сплаўшчыкі ганялі ганкі. Лісна В.-Дзв. Сплаўшчыкі былі. Вецярэвічы Пух. СПЛАЦТЦЬ зак. Выплаціць. Я двом братом сплаціла, дай аткупіла зямлю. Дзераўное Стаўб. Я оплачу яму за часць. НомІкі Бабіц. СПЛА'ЧЫВАЦЬ незак. Аплачваць. Як ад брата замуш ідзе, то брат сплачавае i васэля робіць. Чуркі Ашм. Адна астаеца з дачкамі, а ей сплачываюць, што атходзіць. Індра Красл. СПЛЕ'ВАЧКА ж. памянш. Плявальніца. Цэлу сплевачку крыві набралі. Мсцібава Ваўк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабеш, сплавіті, спластаваць, сплата, сплауляць, сплауш, сплачываць, сплевачка, спічкі, спічына
2 👁
 ◀  / 617  ▶