робюць, а хто прыдзе, і так скажа. Саланое Віл. Спарыня ў дзяжу! Рагулішкі Даўг.
СПАРЫЦЦА зак. 1. Утушыцца. Спарыцца авёс у печы. Пярэкі В.-Дзв. 2. Сапрэць. Спарылася сена, аш курыць. Бакшты Іўеў. 3. Задыхнуцца. Тры хлапчыке зайшлі ў сушылку, паснулі і спарыліся. Кіралі Шчуч.
СПАРЫЦЬ, СПАРЫТІ зак. 1. Згатаваць. Авёс спарылі на талакно. Валынцы В.-Дзв. Спараць, высушаць авёс. Солы Смарг. 2. Закіпяціць. Трэба малака спарыць і выпіць ад кашлю. Кіралі Шчуч.
СПАРЫЦЬ, СПОРЫЦЬ незак. абрад. У выразе: Спары (спор), божа (бох) — пажаданне поспеху ў працы, багацця, ураджаю. Спары, божа! Жылі Іўеў. Спары, бох! Жыдзевічы Іўеў. Спор, божа,— пажаданне, каб болей вялося, спорылася. Граўжышкі Ашм. Спор, божа,— пажаданне ў працы. Старыя Смільгіні Воран. Як месіць хлеп, а хто зойдзя, кажуць: «Спор, божа!» Кіралі Шчуч. Спарна, сыдзі да нас, да нас, кап спарыла хлеп у нас! Ракаўскія Швянч.
СПАРЫШ м., СПАРЫШЫ, СПАРЫШЭ мн. 1. Тое ж, што і спарніца. Два каласке вырастаюць умесце — гэто спарыш. Малахоўцы Бар. Спарышы ў каласох: адна сцяблінка і два каласы. Збляны Лід. Спарыш — два каласкі разам. Глівін Барыс. Спарыш — калі два каласы выходзюць разам. Беразіно Докш. Спарыш у жыце найшла — два калівы на адным каласку. Мачаск Бярэз. Спарыш — два ўмесці гурочкі, каласы. Альхоўцы Лях. Спарышы — жыта два каласы ці арэхі. Солы Смарг. Спарышы — два гарэхі зрасліся. Альхоўцы Лях. Спарышэ — два коласы на жыце. Дзяніскавічы Ганц. ▽ Як носіш спарыш, дык і грошы спорацца. Кураполле Паст. Мужчына спарыш у шапку ўклеіць і ходзіць — шчасце нашоў, будзе спорны хлеб; жэншчына спарыш тэж хавае. Відаўцішкі Вільн. 2. абрад. Дзве жменькі жыта, якія ставяць на кут у час зажынак, каб у далейшым быў добры ўраджай. Спарыш — як зажынаюць. Ужо аспадыня зажала спарыша. Спарыш стаіць у покуці, пака не вязуць жыта ў гумно, а як прывес жыта, яго наперат нясуць і кладуць пат спот у старану. Кіралі Шчуч.
СПАРЫШ м. бат. Спарыш. Спарыш цягняцца, лісточкі дромнянькія, каля дарогі расце. Малахоўцы Бар. Спарыш свінні ядзяць. Вялікі Лес Круп.
СПАРЫШ м. Тое ж, што і спарыня I. Спарыш у коласі жыта, спарыш лечнічы, сабірают. Лука Нараўк.
СПАРЫШКА ж. Тое ж, што і спарніца. У жыці бываіць спарышка — два каласкі зрошшыя. Спарышка — дзе атожылы пашлі, на два ствалы дзерава. Ахрэмаўцы Брасл. Спарышка — бульбіна, агуркі зрастаюцца. Дзёрнавічы В.-Дзв. Спарышка — калі каласы зросшыя. Мішневічы Шум.
СПАРЫШЫК м. памянш. да спарыш I, 1. Спарышык
74 👁