Старонка 531
◀ / 617 ▶
якая буква, а ён папускае сякераю — спанатурылі яго. Дзяніскавічы Ганц. СПАНІЦА гл. СПАДНІЦА СПАННЁ, СПАНЬЁ, СПАНЁ, СПАННЕ, СПАННЯ н. Стан паводле значэння дзеяслова спаць. Мала спання, карову выганяць трэба. Жодзішкі Смарг. Спаньё маё, толькі драмлю. Міратычы Карэл. Якое там спанё было?! Вялікія Баяры Шчуч., Альхоўцы Лях. Якое було спанне?! Дзмітравічы Кам. Такоя спання, ні дай бох! Стральцы Гродз. СПАРА ж. Прамежак (у капытах жывёлы, паміж пальцаў у чалавека і інш.). Капыт, спара паміж капытоў. Карова прабіла спару. Карова цвік загнала ў спару. Спары ад мокрасці гніюць, некалі засыпалі плавушкай. Кіралі Шчуч. Между спараў капыцікі. Пацаўшчына Дзятл. Паміж спары свярбіць. Паміж спары [паміж ног]. Ністанішкі Смарг. Міжы спары быў мазоль. Дакудава Лід.; параўн. польск. szpara 'шчыліна'. СПАРА ж. абрад. Спор. ▽ Спара цябе ў дзешку! Глівін Барыс. Спары табе! Жодзішкі Смарг. СПАРАДЗІЦЬ зак. Нарадзіць. Спарадзіла чачотачка desc семіра дачок. Ухвала Круп. СПАРАДКАВАЦЦА, СПАРАТКАВАЦЦА зак. Абжыцца. Перш зацяліся, а як спараткаваліся — дзіця захацелі. Граўжышкі Ашм. СПАРАДКАВАЦЬ, СПАРАТКАВАЦЬ зак. 1. Упарадкаваць. Няхай дажджу ня будзіць, пака сена не спараткуем. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. Прыбраць. Добрая дзевачка — спараткавала ў хаця. Малі Астр. Спарадкавала ў хаце. Чычалі Швянч. Ён бы спараткаваў тут. Старыя Трокі Трак. 3. Памыць і прыбраць нябожчыка. Трэба ісці яе спараткаваць — свякроў памёрла. Малі Астр. 4. Дагледзець. Я кажу ей: «Давай спараткуям» [хворага], ужо змяркалася. Малі Астр. Бапка спараткавала дзіця. Дакудава Лід. Спараткуй карову, старая ня здоляя. Руднікі Шальч. СПАРАЛІЖАВАНЫ, СПАРАЛІЖОВАНЫ, СПАРАЛІЗАВАНЫ, СПАРАЛІЗОВАНЫ дзеепрым. Тое ж, што і спаліражаваны. Натуральна пакутніца ляжыць спараліжавана. Мсцібава Ваўк. Спараліжованому чоловіекові тяшко на свіеті жыті. Курашэва Чыж. Ён спаралізованы ляжыць і не рухаецца. Мсцібава Ваўк. СПАРАНЫ прым. 1. Сапрэлы. Спаранае сена, як сырок. Лука Нараўк. 2. Кіпячоны. Спаранэ молако хутко кваснісе. Курашэва Чыж. СПАРАНЫ дзеепрым. Аплоднены. Трутоўка адкладвае трутнёў, бо яна неспараная. Мыто Лід. СПАРАНЯ прысл. Зранку. Прыехаў у нядзельку спараня. Талейкі Швянч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶