Буду смяла спаць. Альхоўка Навагр.; параўн. польск. śmiało ' тж'. СМЕ'ЛКА м. i ж. Смяльчак. Мы — смелкі, не баяліся яго. Ну i смелка ты! Дэгшні Шальч. СМЕ'ЛНА, СМЕ'ЛЬНА прысл. Тое ж, што i с м е л а. Бяры смелна! Магуны Паст. Нічога ні будзя, смельна едзь! Сакаўшчына Валож. СМЕ'ЛЫ, СМЯ'ЛЫ, СМЕЛ прым. Адважны. Смелы чалавек, нікога ні баіцца. Асавец Віл. Я смяла, не памру ат страху. Старый Смільгіні Воран. Вот смялы, не баіцца! Навасёлкі Свісл. V Хто смел, той i бел. Ахрэмаўцы Брасл. Як смел, дык сем з'еў, а як плох, то так здох. Кіралі Шчуч.; 'параўн. польск. śmiały тж'. СМЕ'НКА ж. Змена. Чатыры шафёры на сменку ідуць, яны так работаюць. Валынцы В.-Дзв. СМЕРДЗЮ 'Х м. заал. перан. Тхор. Смердзюх — гэто тхор, ён такі фстрэнтны. Баброўнікі Гарад. СМЕРДЗЮ ХА' гл. СМЯРДЗЮ ХА' I, II СМЕРЦЬ ж. Смерць. Первая любоў не гіня да смерці. Яго да смерці прызывалі сватам. Малі Астр. Пака смерць прыдзя, трэба жыць. Новікі Гродз. Па смерці мужа я прыехала сюды. Дзераўное Стаўб. На 'дном гаду было тры смерці. Альхоўцы Лях. Мам, смерць прыходзіла па міне. Кіралі Шчуч. Па смерці губы ў яе былі чорныя—гішпанка спаліла. Валеўка Навагр. Прыдзе да мене смерць. Янова Пруж. Ен смерці не боіцца. Малыя Аўцюкі Калінк. Даўней даў прысягу ксяндзу;[y час вянчання] — i да смерці. Канюкай Вільн. Да смерці забівалі людзей паліцаі. Слабада Мін. V Цяпер добра было n жыць, ды смеірць бяжыць, за плячмі стаіць. Саланое Віл. Мыслі за гарамі, а смерць за плячыма — гэта ў нас такая прымавіска. Солы Смарг. Ат смерці i любосці не выкупісся. Мыслі за гарою, а смерць за плячыма. На смерць ці на пажар кукуя зязюля. Малі Астр. Смерць i радзіны не выбіраюць гадзіны. Дэгшні Шальч. Смерць без прычыны не бываіць. Ат смерці не аткупісся. Вузла Мядз. Смерць без вывадаў не бывав. Збляны Лід. Дзень пражыла — бліжай смерці. Кіралі Шчуч. Смерць ідзе i выват вядзе. Альхоўцы Лях. Горай смерці ня будзіць. Пераброддзе Міёр. Смерць ідзе — прычыну нясе. Вецярэвічы Пух. Старасць — ня радасць, смерць — не васеля. Кудзялянцы Шальч. Смерць справядлівая — усіх кладзе ў пясок. Руднікі Шальч. Смерць прышла — мяне дома не нашла, нашла мяне ў кабачке i румачка ў руцэ. Саланое Віл. Жыў натта бедны чалавек i ўзяў смерць за куму, думаў, што не памрэ, але захварэў. Прышла смерць, яна да яго, а ён паверніцца ў другі бок, а смерць-кума кажа: «Пане куме, круці не вярці, а прыдзецца памярці». Солы Смарг. Кап цябе смерць узяла! Альхоўка Навагр. О Смерць на насу, смерць над носам — пра набліжэнне
Дадатковыя словы
зеў, сменка
0 👁