Старонка 494
◀ / 617 ▶
ваіць карова. Ахрэмаўцы Брасл. На маслякох ест слюсь. Вялікія Баяры Шчуч. Слюсь ідзе. Слюзам гоня [пры паносе]. Граўжышкі Ашм. СЛЮТА ж. Тое ж, што і слата. Слюта такая, снех ідзець. Сягоня якая слюта! — хляпіць, і снех, і дошч ідзець. Кураполле Паст. Цвыгаіць цвыркун — будзіць слюта. Кураполле Паст. СЛЮШ гл. СЛЮЗ СЛЯБІЗАВАЦЬ гл. СЛІБІЗАВАЦЬ СЛЯВЯДА м. і ж. экспр. Хто слабасільны. Слявяда ён, да каго чапляецца, ён жа яго скруціць. Малахоўцы Бар. СЛЯДЖОК м. Паласа. Сляджок с краю ходнікаў — паласа такая. Навасёлкі Лід. СЛЯДЗІНКА ж. памянш. Невялікі след. Дарогу робяць, і дзе слядзінка, засыпаяць пяском. Магуны Паст. СЛЯДЗІЦЬ, СЛЕДЗІЦЬ, СЛЕДЫТЫ незак. Сачыць. Мама слядзіла, кап не краў, чужога не браў, кап у чужой грэцца не пасвіў, кап шкоды не рабіў. Мсцібава Ваўк. Яна слядзіла за ім. Вецярэвічы Пух. Толькі за бабай следзіць: яна за дзверы і ён за дзверы. Груздава Паст. Трэбо следзіць курыцу, дзе яна пойдзе нясціса. Баброўнікі Гарад. Трэбо следыты, дэ коровы ходят. Горск Бяроз.; параўн. руск. следить 'тж'. СЛЯДОК м. памянш. перан. Мясціны, якія калісьці наведваў хто-н. Пайду на яго сляткі, дзе ён хадзіў. Гальшаны Ашм. СЛЯДОРШЫ прым. Сярэдні па ўзросту сярод братоў і сясцёр. Слядоршы сын і слядорша дочка. Дакудава Лід.; гл. саляддоршы. СЛЯЗА ж. Сляза. Дохтарко, сляза цячэ з вока: тру-тру. Міратычы Карэл. Нагу я паламаўшы, наступаю, алі с трудамі і слязыма. Руднікі Шальч. Слёзя цякуць, так плача! Слязьмі плача. Сакаляны Сакол. Як маё ядуць, то мне слёзы ідуць. Малі Астр. [Кінуцца] у слёзы — пачаць плакаць. Матка — у слёзы, бацька — у слёзы і ён [сын] — у слёзы. Ахрэмаўцы Брасл. Слёс не агрэпці — вельмі шкадаваць. Слёс не агрэпці, на іх пазіраючы. Вецярэвічы Пух. Слязамі абліта, слязамі ліцца, слёзы ракой ліюцца, слёзы л'юцца — моцна плакаць. Слязмі была абліта. Стральцы Шальч. Матка слязмі лілася, свету ня відзела — сына забіла. Солы Смарг. Яна слязамі ліецца, кажа: «Я не знаю, як я ўзяла тыя грошы». Вузла Мядз. Слёзы ракой ліюцца, што ён патцярэць мае слёзы?! Саланое Віл. Слёзы л'юцца ў яе. Ахрэмаўцы Брасл. Слязьмі праліць — моцна паплакаць. Чым клясці, луччэ слязьмі праліць. Вузла Мядз. Плакаць горкай слязой — плакаць ад болю, крыўды. Палажыў галаву на плячо, плачыць горкай слязой. Пераброддзе Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶