СЛЯЗІК м. бат. Гарлянка? Гэту траву мы слязік завём, горла паласкаць добра. Солы Смарг.
СЛЯЗІНА ж. Тое ж, што і сляза. Адна слязіна скацілася. Асавец Віл.
СЛЯЗЛІВЫ прым. Плаксівы. Слязлівы зрабіўся. Альхоўцы Лях.
СЛЯМАК гл. СЛІМАК
СЛЯПАК, СЛІПАК, СЛЕПАК м. заал. 1. Сляпень. Сляпак сівы, кроў п'е. Кіралі Шчуч. Сляпак насмокча крыве. Новікі Гродз. Сляпак кусае моцно. Каўняны Гродз. Сляпак, як вапсва, невялікі. Быстрыца Астр. Сляпак маленькі, сівянькі. Вялікія Баяры Шчуч. Сляпак ест такі, ён сляпы, таму сляпак. Ракаўскія Швянч. Сляпак мнейшы, гіль большы. Слепакі кусаюцца моцна. Шэранькія слепакі. Гемзы Шальч. Авадне і сляпаке кусашчыя. Малахоўцы Бар. Сляпакі е, кароў кусаюць. Дзяніскавічы Ганц. Ад сляпакоў гузы панаходзілі. Старыя Трокі Трак. Сляпакі меншыя, гілі вялікія. Чычалі Швянч. Слепакі натта кусаюцца. Івашкаўцы Смарг., Паляцкішкі Воран. Слепакі кусаюць коней, кароў. Старыя Смільгіні Воран. Слепакі тнуць [кусаюць] коні. Кудзялянцы Шальч. Слепакі кусаюць кароў. Малькуны Ігн. Сліпак коняй боляй кусае. Солы Смарг. На лонці по обіеді сліпакі началі кусаці. Курашэва Чыж.; параўн. польск. slepak 'тж'. 2. Тое ж, што і слепень. Бліскучая гадзіна — гэта сляпак. Завельцы Астр. 3. перан. Хто чаго-н. не заўважае. Сляпак ты! Сам паставіў сюды касу. Вялікія Баяры Шчуч. Сліпак ты! Шапка ліжыт пырыд очыма, а ты ны бачыш. Дзмітравічы Кам. 4. мн. перан. Вочы. Дэ ты своіе сліпакі міев, што нэ бачыв, куды ідэш? Курашэва Чыж.
СЛЯПАНДЗЯ, СЛЕПЭНЬДЯ м. і ж. Тое ж, што і сляпак 3. Сляпандзя ты, во тут ляжыць! Асавец Віл. Слепэньдя ты, ходіш і ніц нэ бачыш! Сялец Бяроз.
СЛЯПАНЯК м. Хто сляпы. Сляпаняк нічога не бачыць. Баброўнікі Гарад.
СЛЯПАТА м. і ж. Тое ж, што і сляпак 3. Сляпата ты! Вялікія Баяры Шчуч.
СЛЯПАЦЕНЬ м. Тое ж, што і сляпак 1. Размаітых мух многа: гілі, сляпатні. Старыя Трокі Трак.
СЛЯПАЯ КУРАЧКА ж. Тое ж, што і слепата 1. Еслі сляпой курачкай патрэш, рана не зажывая. Руднікі Шальч.
СЛЯПЕНЬ м. Тое ж, што і сляпак 1. Сляпень кусаецца. Рыбчына Віл. Сляпні сляпіцаю ў вочы лезуць. Сляпень шэры. Рудня Астравітая Чэрв. Сляпне нападуць — каровы гізуюць. Вецярэвічы Пух. Невялікая муха сляпень. Глівін Барыс. Сляпні сільна кусаюцца. Рагулішкі Даўг.
СЛЯПЕЦ м. Тое ж, што і сляпак 1. Сляпец — муха такая кусушчая. Мярэцкія Глыб. Сляпец — еслі вытня цело
107 👁