ся матавіла для намотвання нітак- Слушка — станок, у які ўпраўляліся кругелькі. Мсцібава Ваўк. СЛУЖ О'НЦА, СЛУЖ О'НЦАЯ ж. Toe ж, што i с л у ж а н к а. Знакомая служонца служыла. Быстрыца Астр. Я служонца была. Старыя Ірокі Трак. Служонцую хаваіш [трымаеш] — плаціць трэба. Граўжышкі Ашм. Я была як за служонцую. Солы Смарг.; параўн. польск. siuiqca тж'. СЛУЖЬГЦЬ, СЛУЖЬГТІ незак. 1. Працаваць- Служыў на жалезнуй дарозі. Кажу ўнуку: «Ідзі служыць!»— ня хоча. Слабада Мін. 2. Служыць у арміі. Служыў сын у арміі. Слабада Мін. 3. Быць у каго-н. за няньку. Я служыла за няньку. Плябанцы Ашм. Югася наша шэсь гот служыла, няньчыла дзяцей. Вецярэвічы Пух. 4. Працавадь на пана- Пад панам калі жылі, дык служылі. Пярэкі В.-Дзв. Сястра служыла ў пані. Солы Смарг. Анця грубая ў яго служыла. I брат, i я служылі ў пана. Як я служыла ў хазяіна, то толькі хлеп ела i картошку. Два гады служыла: рабіла ўсё на полі. Гальшаны Ашм. Я па людзях служыла. Чуркі Ашм. I ў паноў служылі, i ў багатыроў, па дварох бадзяліся. Hi дай бох было служыць, зямлі сваей не было. Вузла Мядз- Я служыла цалэ жыце па памешчыках. Як я служыла ў пана, тады вышла замуш. Як паробкі яны былі, у паноў служылі. Васілевічы Гродз. У хазяёў служыла. Хазяявом служыла многа гадоў. Альхоўцы Лях. Служыў у пана за попловнічого — пільноваў поплова. Хатынічы Ганц. Служыла за хлеп па панох, па ксяндзох. Старыя Трокі Трак. Служыла ад восім гадоў. Рагулішкі Даўг. Яна ўсім тут служыла. Стральцы Шальч. Пушла служыті до пана. Курашэва Чыж. 5. Выконваць сваю ролю. Ногі служуць яшчэ. Саланое Віл. Палец такі i служыць скорчаны. Яшчэ здароўя служыць, усяго рас на запаленя хварэла. Кіралі Шчуч. 6. Прызначацца для чаго-н. Валасяное сіта служыць для прасявання мукі. Мсцібава Ваўк. 7. перан. Накіроўвацца. Ест куры такія — у іх перы не туды служаць: не служаць да хваста, але — да шыі. Дэгшні Шальч. V Служыў ён, дзе чорт хамуты ня вешаіць. Ахрэмаўцы Брасл. О Табе, божа, i табе, божа, служу — служыць адначасова i тым, i гэтым. Табе, божа, І табе, божа, служу, i нашаму І вашаму. Малі Астр. СЛУП м. Слуп. Стаяў слуп мураваны. Барок Стаўб. На прыгорку пат слупом сядзеў. Граўжышкі Ашм. Закопавалі слупа i давай даставаць слупа. Хай лаз'щь па слупохХ Альхоўка Навагр. СЛУПА' прысл. Дубка. Конь слупа становіцца. Стаў слупа. Дзяніскавічы Ганц. Слупа становіцца. Конь слупа становіцца. Вялікія Баяры Шчуч. СЛУ'ПАК м. 1. памянш. да слуп. Слупак згніў, трэба новы ставіць. Вялікія Баяры Шчуч. 2. Шула. Слупак, ці шу
Дадатковыя словы
лазщь, онцая, слўпа
2 👁