Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
целіца на слонцо. Грыкені Вільн. Слонцо сходзіць Номікі Бабіц. Натто пячэ слонцо. Баброўнікі Гарад. Да заходу слоньца заедзя. Вялікія Баяры Шчуч. Слоньца забірая дванасця хваробаў, а трынасту душу. Каменка Шальч. V Калі на грамніцы німа слонца, ня будзя грымоты. Солы Смарг. Асення слонца, што ўдаўцова сэрца, ня грэя, колькі ты да яго ні хіліся, усё роўна халодная. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. slońco тж'. СЛО'НЧЫК м. памянш. да с л о н I- Слончыка зроблю. Вялікі Краснік Пруж. Сядзь на слончыку, падай мне слончыка. Баброўнікі Гарад. СЖ УНЫ мн. Салёнасці. Піў ваду, бо ён слонаў пад'еўшы. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. słony салёны'. СЛОНЭ'ЧНІК гл. СЛАНЕ'ЧНІК СЛО'ПЫ прым. Пахілы. Слопая страха. Крупіца Мін. СЛО'СНА прысл■ Пахіла. Слосна паставіў страху. Старый Смільгіні Воран.; параўн. літ. slesnai тж'. СЛО'СНЫ прым. Toe ж, што i слопы. Слосная страха* Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. slesnas тж'. СЛО'ТА гл. СЛАТА' СЛО'ТНЫ прым. Сыры (пра надвор'е). Брыткая пагода, слотна. Солы Смарг.; параўн. польск- słotny тж'. СЛО'УНЕЙКА н. памянш.-ласк. да с л о н ц а. Слоўнейка свеціць. Лоск Валож. СЛО'УЦА н. памянш. да с лова. V Кап тваё слоўца богу ў ушка! Малі Астр. СЛО'ЦІЦЬ незак. Ісці (пра дождж i снег). Дзісь слоціць: i снех, i дошч, так слоціць! Старыя Смільгіні Воран. СЛОЦЬ ж. Toe ж, што i с л а т а 1. Як уюга або слоць, ермак надзявалі. Малі Астр- Слоць — снех з дажджом. Быстрыца Астр. Вот слоць на дварэ: снех з дажджом ляпая. Крэва Смарг. Слоць — як снех i дош ляпая. Івашкаўцы Смарг. Слоць на двары. Чычалі Швянч. I дошч, i снех мокры ляпая — слоць. Дзісь на дварэ слоць, німа як выходзіць. Гемзы Шальч. СЛО'ЯК гл. СЛОЧК СЛУГАВА'ЦЬ незак. Услужваць. Чужой мацца слугуіць. Саланое Віл. СЛУЖА'НКА ж. Служанка. Яна была за служанку у пана. Кіралі Шчуч. Пан аглядзеў служанку злым вокам. Валеўка Навагр. СЛУ'Ж БА ж. Работа. Службу кажды меіць. Новыя Мацалі Варэн. СЛУЖ БГСТА м. Добры працаўнік. ён натта службіста такі, добра ўсё ў яго. Солы Смарг. Як- прыіедэ які службіста, то i кілішка горыэлкі нэ вып'е. Курашэва Чыж. СЛУ'ЖКА, СЛУ'ШКА м. перан. Станок, у які ўстаўляла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпе, надворе, падеўшы, сланечнік, слонэчнік, слосны, слота, слотны, слоунейка, слоуца, слояк, слугаваць, служка, слушка
9 👁
 ◀  / 617  ▶