Старонка 490
◀ / 617 ▶
целіца на слонцо. Грыкені Вільн. Слонцо сходзіць Номікі Бабіц. Натто пячэ слонцо. Баброўнікі Гарад. Да заходу слоньца заедзя. Вялікія Баяры Шчуч. Слоньца забірая дванасця хваробаў, а трынасту душу. Каменка Шальч. Калі на грамніцы німа слонца, ня будзя грымоты. Солы Смарг. Асення слонца, што ўдаўцова сэрца, ня грэя, колькі ты да яго ні хіліся, усё роўна халодная. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. słońco 'тж'. СЛОНЧЫК м. памянш. да слон. Слончыка зроблю. Вялікі Краснік Пруж. Сядзь на слончыку, падай мне слончыка. Баброўнікі Гарад. СЛОНЫ мн. Салёнасці. Піў ваду, бо ён слонаў пад'еўшы. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. słony 'салёны'. СЛОНЭЧНІК гл. СЛАНЕЧНІК СЛОПЫ прым. Пахілы. Слопая страха. Крупіца Мін. СЛОСНА прысл. Пахіла. Слосна паставіў страху. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. slẽsnai 'тж'. СЛОСНЫ прым. Тое ж, што і слопы. Слосная страха. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. slẽsnas 'тж'. СЛОТА гл. СЛАТА СЛОТНЫ прым. Сыры (пра надвор'е). Брыткая пагода, слотна. Солы Смарг.; параўн. польск. słotny 'тж'. СЛОЎНЕЙКА н. памянш.-ласк. да слонца. Слоўнейка свеціць. Лоск Валож. СЛОЎЦА н. памянш. да слова. Кап тваё слоўца богу ў ушка! Малі Астр. СЛОЦІЦЬ незак. Ісці (пра дождж і снег). Дзісь слоціць: і снех, і дошч, так слоціць! Старыя Смільгіні Воран. СЛОЦЬ ж. Тое ж, што і слата. Як уюга або слоць, ермак надзявалі. Малі Астр. Слоць — снех з дажджом. Быстрыца Астр. Вот слоць на дварэ: снех з дажджом ляпая. Крэва Смарг. Слоць — як снех і дош ляпая. Івашкаўцы Смарг. Слоць на дворы. Чычалі Швянч. І дошч, і снех мокры ляпая — слоць. Дзісь на дварэ слоць, німа як выходзіць. Гемзы Шальч. СЛОЯК гл. СЛОІК СЛУГАВАЦЬ незак. Услужваць. Чужой мацца слугуіць. Саланое Віл. СЛУЖАНКА ж. Служанка. Яна была за служанку ў пана. Кіралі Шчуч. Пан аглядзеў служанку злым вокам. Валеўка Навагр. СЛУЖБА ж. Работа. Службу кажды меіць. Новыя Мацалі Варэн. СЛУЖБІСТА м. Добры працаўнік. Ён натта службіста такі, добра ўсё ў яго. Солы Смарг. Як прыіедэ які службіста, то і кілішка горыэлкі нэ вып'е. Курашэва Чыж. СЛУЖКА, СЛУШКА м. перан. Станок, у які ўстаўляла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 617 ▶