СЁНЯШНІ прым. Тое ж, што і сёгонішні. Па сёняшні дзень асталіся. Месянцы Брасл.
СЁРБАЦЬ незак. Есці вадкую страву прысмоктваючы. Квасна малако, усыпіш грычану муку і сёрбаіш, добра пасёрбаць жарой. Кальнішкі Шальч.
СЁРБТ выкл. у знач. вык. Сербануць. Сёрбт і сярбнула. Гемзы Шальч.
СЁРТАЦЬ незак. экспр. Прыглядацца, шукаць. Я ўсюды сёртала. Іна ўсігда сёртаіць. Валынцы В.-Дзв.
СЁЎШ выкл. Выгук, якім падганяюць кароў. Сёўш, Пралеска, хадзі, скубі! Граўжышкі Ашм.
СЁЯ-ТОЯ займ. Што-н. Гавораць людзі сёя-тоя. Кіралі Шчуч.
СІБЕЛЬ зб. ж. рыб. Сялява. Сібель, яна бальшая ні расце. Пашоў налавіў сібялёў. Лапічы Асіп.
СІВАВАРОНКА ж. заал. Сіваграк. Сіваваронкі пры лясох жывуць, яны і плодзяцца ў дуплах. Саланое Віл. Сіваваронка рабая — сівенькая і с чорным. Солы Смарг. Сіваваронка да вароны подобна, сама чорная, а шыя шарая. Пацаўшчына Дзятл. Сіваваронка красівенькая птушачка, пераліваецца ўся. Глівін Барыс. Сіваваронка — такая птушка. Мярэцкія Глыб., Пасека Ст.-Дар.
СІВАВАТЫ, СІВУВАТЫ прым. Сіваваты. Рашотнік зверху ні галубы, а сіваваты. Дакудава Лід. Ласі — сіваватыя грыбы. Вузла Мядз. Сіваваты конь. Рудня Астравітая Чэрв. Сівувата карова мая. Дзёрнавічы В.-Дзв.
СІВАК м. 1. Неўрадлівая глеба сівога колеру. Сівак — зямля, дзе сівак, там нічога не расце. Вялікія Баяры Шчуч. Сівак — зямля такая, як цёпла, можа, што на ёй расце, а як холадна, то не расце. Навасёлкі Лід. Сівак ураджаю не дае, на ёй толькі лес расце. Збляны Лід. Там пат селішча натта сівак. Каля лесу сівак — зямля сівая, там нічога не расце. Кіралі Шчуч. Бувае зямля-сівак — халодная, як год цёплы, то расце авёс, картошка. Пацаўшчына Дзятл. Сівак — зямля сівая. Нізок Уздз. Сівак — від глебы. Альхоўка Навагр. 2. Сівы конь. Сівак — масць каня, сівы конь. Грыкені Вільн.
СІВАКРАШКА ж. заал. Тое ж, што і сіваваронка. Што, ніколі сівакрашкі не бачыла? Мачаск Бярэз.
СІВАЛКА гл. СЕВАЛКА
СІВАЛЬНЯ ж. Тое ж, што і севалка. Сівальня, яе плялі з карэння сасны або з карэння і саломы. Пляцёнка, сівальня, плялі с карэння. Рыбчына Віл.
СІВАШЫЙКА ж. Тое ж, што і сіваваронка. Сівашыйкі ў нас ёсць, круке, каўкі. Пацаўшчына Дзятл.
СІВАЯ ВАРОНА ж. Тое ж, што і сіваваронка. Сівая варона — у лясу ўбачыш. Стральцы Гродз.
110 👁