Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
СЁМІЦА ж. рэліг. Тройца. Груздава Паст. СЕМКА I ж. рэліг. 1. Toe ж, што i c ё м i ц a. Ракаўскія Швянч. 2. Субота перад тройцай. Сёмка — субота перад тройцай, тады пракладаюць дзірванамі магілкі, a ў нядзелю — тройца. Мярэцкія Глыб. СЁМКА II ж. Сямёрка (ігральная карта). Хадзі сёмкай! Номікі Бабіц. СЁМУХА ж. рэліг. Toe ж, што i c ё м i ц а. На сёмуху май становяць. Рыбчына Віл. Гэта адметка: да сёмухі нельга венікі рабіць бярозавыя, a пасля сёмухі робюць венікі. На сёмуху ўкопваюць бярозы на надворку i варотах, каровам вянке ўюць, на галовы кладуць. Кіралі Шчуч. Сёмуха на сёмую нядзелю пасля вялікадня. Вузла Мядз. Сёмуха ў нас была ў нядзелю, чатырнаццатага іюня. На сёмуху бяроскі ставяць возля дома. Малышы Лід. Тройца i сёмуха. Альхоўцы Лях. Дзедавая нядзеля перат сёмухаю. Вецярэвічы Пух. Сёмуха ў іюні. Ухвала Круп. Сёмуха — клён вешайуць над абразамі. Рудня Астравітая Чэрв. Сёмуха— свято, ломят бярэзіну i ўбірают хату. Лука Нараўк. Сёмуха — свята. Бугашэвічы Бярэз., Ухвала Круп. Сёмуха за сем тыдняў пасля вялікадня. Завельцы Астр. СЁМУШКА ж. абрад. Галінкі дрэў, маладыя дрэўцы, якімі ўпрыгожваюдь на тройцу хату, падворак. На сёмуху сёмушку прывозяць — бяроскаў, зразаюцъ іх пат коранъ. Збляны Лід. СЁМУШ Ш Я ДЗЯДЬГ толькі мн. рэліг. Памінальны дзень праз тыдзень пасля тройцы. Сёмушнія i багатыя дзяды. Кухты Віл. СЁНАЧЫ гл. СЕ'НАЧЫ СЁННЯ, СЕНЯ, СЁНЁ, CEHHI прысл. Сёння. Сёння хусты мыла, паласкала. Солы Смарг. Сёння падмыю. Лоск Валож. Сёння ўжо не пайду. Гальшаны Ашм. Сёння пагода, пойдам у лес. Рудня Астравітая Чэрв. Мне сёня сон сніўся. Ахрэмаўцы Брасл. Сёнё гліну возіць. Заполле Карэл. Сённі сажала. Малый Аўцюкі Калінк. СЁННЯКА прысл. Тое ж, што i с ё н н я. Я яшчэ свае мяшкІ ні пддавала, сённяка занясу. Калядзічы Ваўк. СЁННЯЧЫ, СЁНЯЧЫ, СЁНЕЧЫ прысл. Тое ж, што i с ё нн я. Сённячы гаворыць: «Чуць свет подымайся!» Учора ганіла кароў, а сённячы на бураке пайду. Пацаўшчына Дзятл. Прышоў i сёнячы. Дзяніскавічы Ганц. Сённячы кіно будзя ў клубі. Жніво пашло сёнячы. Малахоўцы Бар. Сёнячы памёр, шкада— добры, быў чалавек. Сёнячы не хадзіла ў магазін. Альхоўцы Лях. Сёнячы ні была ў клубі. Сёнечы добра ўжэ ў нас. Збляны Лід. СЁНЬКІ, СЁНКІ мн. Toe ж, што i c ё н i 2. Сёнькі, сёнкі— як уваходзіш у лазню. Завельды Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сеначы
4 👁
 ◀  / 617  ▶