нуя. Міратычы Карэл. «Яшчэ сянуіця?» — «Мы насенавалі ўжо». Кураполле Паст. Сянуюць гэнця [вось там]. Ністанішкі Смарг.
СЕНАВЫ прым. Які мае адносіны да сена. Сенавыя драбіны сена вазіць. Чычалі Швянч.
СЕНАЖАЦЬ гл. САНАЖАЦЬ
СЕНАКОС, СЕНОКОС, СЯНАКОС, САНАКОС м., СЕНАКОСЫ мн. 1. Тое ж, што і санажаць. У нас быў сенакос Гырдзічоўка і Дзірваны. Латыгаль Віл. Слалі лён на сенакосе. Падгаі Мін. Лён слалі па сенакосу. Слабада Мін. Кажуць, граскі сенакос. Альхоўцы Лях. «Касілі сенакос». — «Дзе?» — «Пад Маланняй» (назва ўрочышча). Па сенакосах мядунка расцець. Вузла Мядз. Сенокос у полі дэ косят, дэ воды нэма. Смаляніца Пруж. На сянакос усе пашлі. Саланое Віл. Санакос, ці санажаць,— дзе косяць сена. Лоск. Валож. 2. Пара ўборкі сена. Сенакос пачайся. Лука Нараўк.
СЕНАЧЫ, СЁНАЧЫ прысл. У гэту ноч. Карова ацялілася сеначы. Сёначы я ні на волас не заснула. Азяраны Раг.
СЕНІ толькі мн. 1. Сенцы. У сенях ступа стаяла. У сенях, бывала, свіні кармілі. Старыя Смільгіні Воран. Зачыні дзверы ў сенях! Збляны Лід. У сенях стаялі саганэ, цабрэ. Кіралі Шчуч. У сенях кот крычаў. Ахрэмаўцы Брасл. Маладуху ў сені завядуць, а тады праз усю хату са скрынкай вядуць. Буды В.-Дзв. Курчаты ў сенях. Дэгшні Шальч. За сеньмы яны стаялі. Барок Стаўб. Сені не атапляюцца. Гемзы Шальч. Сені каля хаты. Руднікі Шальч. У сенях вада стаіць. Лоск Валож. Сені зачыні! Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл., Ністанішкі Смарг., Стракішкі Трак. Вада стаіць у вёдрах у сінях. Пераброддзе Міёр. Стол, што ў сянёх стаіць, унясі ў хату. Мішневічы Шум. Парасята ў сенях. Ялова Пруж. Ідзі ў хату і зачыні сені! Ідзі сені зачыні! Смаляніца Пруж. 2. Прылазнік. Сені ў лазні. Чычалі Швянч. У сенях раздзеліся. Гемзы Шальч.
СЕНІК гл. СЯННІК
СЕНІЦА ж. Пуня. Сеніца на сена. Сапоцкіна Гродз.
СЕНКА н. памянш. да сена. Сенка растрос, а то будзіць прэць. Месянцы Брасл.
СЕНО гл. СЕНА
СЕНОКОС гл. СЕНАКОС
СЕНЦІЯН м. бат. Тое ж, што і свентаянка 1. Сенціян расце каля поля. Галубы Маст. Сенціян ад усіх хвароп. Стральцы Гродз. Сенціян нарос. Міратычы Карэл., Масілавічы Сл.
СЕНЦІЯНСКОЕ ЗЕЛЕ гл. СВЕНТАЯНСКА ЗЕЛЬЯ
СЕНЦЫ толькі мн. Тое ж, што і сені 1. У сенцах на парэнчы ляжыць мыла. Саланое Віл. У сенцы вышла. Рудня Астравітая Чэрв.
96 👁