стаіць. Пацаўшчына Дзятл. Покуць — дэ стол стоіт. Смаляніца Пруж. ◊ Ляжаць на покуці — памерці (пра нябожчыка). Я мацеру знала, як [яна] на покуці ляжала. Кузьмічы Люб. ПОКЫНУТЫ зак. Звольніцца. Покынуў роботу. Дзмітравічы Кам. Такая хороша ў его робота была, так узяв жэ і покынуў. Ушкавіца Кобр. ПОЛ I м. 1. Палаці. Пол зробляны кала сцяны. Ракаўскія Швянч. Палок быў такі, як ногі прыстроены, пол называўся, парапкі там спалі. Старыя Трокі Трак. Печ адступлена, а там пол — і спалі. Койкі ні было, быў пол, лажыліся ў рат. Малахоўцы Бар. Пол рабіўса ад печы да сцяны, вышыні, як ложак. Дзяніскавічы Ганц. Рабілі палэ ў кутку ат покуця: козлікі поставе, досак накладзе і спяць на палу. Ужэ палоў нема, цяпер тапчанэ, лошка. Баброўнікі Гарад. 2. Падлога. Пол стаў трухнець, гнільлю ўзяўся. Саланое Віл. Цяпер у кажнай хаце пол. Паляцкішкі Воран. Ні мый полу. Азяраны Раг. Пол рабілі з досак, з гліны. Баброўнікі Гарад. Палы вымыла ў трох комнатах. Ахрэмаўцы Брасл. Доўней палоў ня было, хаты былі на зямлі. Вецярэвічы Пух. 3. Палок у лазні. У лазні лён сушылі на палах. Старыя Трокі Трак. ПОЛ II м. Полымя. Як печ паліцца, напроць полу пражыць. Крэва Смарг. ПОЛА ж. Пала. Дзяніскавічы Ганц. ПОЛАГ I, ПОЛАХ м. Шырма, якой завешвалі ложак ці адгароджвалі спальню. Даўней абвешавалі краваць і называлі полах, палатно шылі і на жардзінкі і апцягавалі. Лісна В.-Дзв. Я спала на лаві, а нявесткі — за полагам. Валынцы В.-Дзв. Палагі ткалі ў пасачкі, панавешваюць многа, каб мухі ні кусалі. Лапічы Асіп. ПОЛАГ II, ПОЛАХ м. Роды. Яна посля полага захварэла. Гемзы Шальч.; параўн. польск. polog тж. ПОЛАДІТІ зак. Адрамантаваць, палатаць. Дай поладю тобе штаны. Азарычы Пін. ПОЛАДІТІСЕ гл. ПАЛАДЗІЦЦА ПОЛАЗ, ПОЛАС м. Полаз. Чычалі Швянч. Вырубілі ёлку, абцясалі яе харашэнька — і полас. Пасіене Лудз. У палозы ўбіваюцца па тры капылы. Быстрыца Астр. У палазы натыкана капылоў. Мешкінева Лудз. З корнем адкапвают і вырэзвают палазэ. Лука Нараўк. ◊ Ногі палазом — пра крывыя ногі. У яго ногі палазом. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПОЛАМ м. Тое ж, што і пол II. Паднябеня ў печы, дзе полам б'ець. Жодзішкі Смарг. Полам шугая ў комін, можыць сажа загарэцца. Мярэцкія Глыб. ПОЛАМЕНЬ ж. Тое ж, што і пол II. Поламень шугая ў печы. Вецярэвічы Пух. ПОЛАМЯ н. Тое ж, што і пол II. Дровы палаюць — по
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
112 👁