Старонка 396
◀ / 617 ▶
СВІНЬКА ж. Тое ж, што і свінарка. Свінькі серыя, як бы заркаватыя, іх жарым большай часці. Месянцы Брасл. СВІНЬСКА ТРАВА гл. СВІНСКА ТРАВА СВІНЭЦ м. бат. Спарыш. Свінэц — трава, што свінне едят. Азарычы Пін. СВІНЯ гл. СВІННЯ СВІНЯТНІК м. Тое ж, што і свінінец. Насадзіла там, дзе быў свінятнік, і ўсё пабуяло. Баброўнікі Гарад. СВІНЯЧЫ прым. Тое ж, што і свініны. Свінячая кроў. Ахрэмаўцы Брасл. Была шчотка з свінячай шэрсці. Лайпушкі Ігн. Свінячы гной добра на агароды. Рагулішкі Даўг. СВІНЯЧЫ БАБОЎНІК м. бат. Капытнік. Свінячы бабоўнік дужа свіні ядуць, ён такі крохкі. Ахрэмаўцы Брасл. СВІР м. Вага ў студні з жураўлём. Нікола ўстроіўшы сабе свір, свірам чэрпаць ваду. Ёдлавічы Брасл. Свір — у калодзежы. Ракаўскія Швянч. Свірам воду цігалі са студні. Лайпушкі Ігн. Стаіць стары свір. Малькуны Ігн.; параўн. літ. svirtis 'калодзежны журавель'. СВІРАН, СВІРАНЬ, СВІРЭН, СВІРЭНЬ, СВЕРАН, СВЫРОН м. Свіран. Свіран стаіць. Паляцкішкі Воран. Абмалочаная збожа ў свірнах. Кемялішкі Астр. У наш свіран ссыпалі зярно. Завельцы Астр. У свірня былі гаруды — збожа ссыпалі. Малі Астр. Свіран — гэта кладавая: там зярно ссыпаяцца, сланіна там. Крэва Смарг. Свірны былі падзелены на гаруды. Солы Смарг. Брат і тэрас мая свіран. Ёдупка Шальч. Пад страхой быў павал у свірня. Магуны Паст. Сала ў свірнах вісела, на полкі рэзалі. Вузла Мядз. У свірне дабро сыпем, сала вешаем. Саланое Віл. Свіран — дзе хлеп храніўся. Пераброддзе Міёр. Жыта ссыпалі ў свіран. Лоск Валож. Сказаў — свірна ні дам. Сакаўшчына Валож. Свіран у нас быў. Беняконі Воран., Альба Нясв. Свірны для зерна былі. Ахрэмаўцы Брасл. Сыплю ў свіран ячмень. Гемзы Шальч. Збожа вазілі да свірна. Стральцы Шальч. У свірнах весілі сланіну. Руднікі Шальч. Пайду да свірна. Крынкі Крын. Свіран на зярно чыстая малочаная, а гумно на снапы. Зярно ссыпалі ў воркі і вазілі до свірна. Старыя Трокі Трак. Свіран у нас быў. У свірань пайшла. Чычалі Швянч. Быў свірань, паслей свірням называлі, а клеці былі первоначальна. Дзяніскавічы Ганц. У свірэн пайду. Малькуны Ігн. У свірэнь пайду. У сверне засекі. Кіралі Шчуч. Сверан ставілі. Парэчча Гродз. У сверан жыта ссыпалі. Старыя Трокі Трак. У сверне кумпякі вісяць. Сверан крыты саломай. Спіць пад свернам і яблыкаў пільнюя. Старыя Смільгіні Воран. Сверан, да сверна жыта ссыпалі. Сапоцкіна Гродз. Сверан — кладоўка, дзе збожжа складалі. Пацаўшчына Дзятл. Сверан быў у нас. Альхоўка Навагр., Мсцібава Ваўк., Старое Сяло Зэльв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 617 ▶