Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
дыхание саўсем другое. Валеўка Навагр. Я аслепшы саўсем. Пасіене Лудз. Саўсім жыцця не было: над матрац схаваеш што — выцягніць. Юркава В.-Дзв. Саўсім ніякія мы. Буды В.-Дзв. Ніпуцёвы зяць саўсім. Чапаеўскі В.-Дзв. Знаеце, яны саўсім іначай гавораць. Я бачыла вужа паласатага, саўсім інакшае. Баброўнікі Гарад. Саўсім згалеў той пан, збяднеў. Дарава Лях. САУХО'З, САУХО'С, САУКО'З, САУКО'С, САЛХО'З, САЛХО'С, САЛКО'З, САЛКО'С м. Тое ж, што i с а ў г а с. У іх саўхос ці калхос? Рудня Астравітая Чэрв. У саўкозе рабіў. Крэва Смарг. У саўкозе раней дзеняжная оплата. Дакудава Лід. У нас калхосt саўкос даляй. Стральцы Гродз. У саўкозя рабочым далі надбаўку. Вязынка Маладз. У саўкозя робіць. Ракаўскія Швянч. Салхос там арганізавалі. Граўжышкі Ашм. Салхос арганізавалі. Там арганізавалі салкос. Вострава Мает. САУХО'ЗНІКІ мн. Рабочыя саўгаса. У нас саўхоз, мы саўхознікі. Швэды Вільн. САХА', СОХА' ж. 1. с.-г. Саха. Саха — яшчэ я гараў сахой, самы рабілі, палена вырубіў, нагнаў нарогі, паліца i гары. Паляцкішкі Воран. Былі сохі з дзерава, аралі імі. Старыя Смільгіні Воран. Сохамі гэтымі гаралі. Саха дзеравяная, плуга не было i так гаралі такой сахой. Васілевічы Гродз. Саха была, што валамі гаралі. Парэчча Гродз. Яна ап саху гавораць. Малі Астр. Сохамі аралі — нарогі два ўбіваліся на сашнік. Саланое Віл. Сохамі гаралі. У cace былі галоблі. I прыполак пры cace. Я сахой араў. Я ў рукі не браў саху. Грыкені Вільн. Аралі сахой. Галоблі ў cace. Відаўцішкі Вільн. Саха была дзеравяная, два нарогі, а ўперад паліца — гэта адвал. Цяпер плух, a даўней саха. Малькуны Ігн. Сахой гаралі: дзяравяная паліца, адзін нарох залезны. Міратычы Карэл. Я плугам араў; a сахою i мой бацька не сараў. Дзераўное Стаўб. Раньшы пахалі сохамі. Істра Лудз. Казалі, што сохамі оралі. Смаляніца Пруж. 2. Акучнік. Тапер сохамі картофель атарываюць. Істра Лудз. V Гаралі ў сохі, то хлеп быў неплохі, як пачалі гараць у плугі — будзя хлеп тугі. Ёдупка Шальч. 3. буд. Апорны слуп у гумне. Як гумно сгаіць, там тожа coxi ставілі ў сярэдзіне, наверх даўжнік, к даўжніку кроквы, латы i дах. Паляцкішкі Воран. Чатыры пары сок [сох], па два астаронкі. Старыя Смільгіні Воран. Саха ў гумне, на саху кладзя кладуць. Жодзішкі Смарг. У гумне сохі стаялі. Івашкаўцы Смарг. Ставяцца чатыры сахі, па концах швэляў ставяцца coxi. Гемзы Шальч. Coxi — слупы над бэльку. У большых адрынах былі coxi, на іх мацавалі. Старыя Трокі Трак. У гумне саха. Дзяніскавічы Ганд. Дзве або чатыры сахі ў гумне, coxi вілаватыя. Вялікія Баяры Шчуч. У гумне было чатыры сахе, на іх шапкі накладаліся. Мсцібава Ваўк. 4. Слуп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

салкоз, салхоз, саукоз, саукос, саухоз, саухознікі, саухос
4 👁
 ◀  / 617  ▶