САТАНГЦЬ незак. Шкодзідь. Тут людзі сатанілі, яму, а там ня будуць сатаніць. Лоск Валож. САТА'ЧЫТІСЕ незак. Ціснуцца. Чого тутака сатачышсе, i так міесця нэма. Курашэва Чыж. САТВАРА'ЦЬ незак. Выраблядь. Так сатваралі, што na~ лучаўся ўзор. Слабада Мін. САТВАРЫ'ЦЦА зак. Стварыцца. Я пытаю, як сатварылася ўсё: чалавек, карова, камар,— яны з мяне смяюцца. Слабада Мін. САТВАРЬГЦЬ зак. 1. Стварыць. Хто гэта так сатварыў: чалавек жыве, а потым завернуць у зямлю? Слабада Мін. 2. Нарадзіць. У нас двое дзевак дзяцей сатварылі. Яны трое дзяцей сатварылі. Слабада Мін. САТЛЕ'ЦЬ зак. 1. Спарахнець. Сатлела адзежа. Калі не прасушыш — можыць сатлець. Лісна В.-Дзв. 2. перан. Змарнець. Я б горай за ім сатлела, каб не было сына. Вузла Мядз. САТЬГ мн. пчал. Соты. Саты забіты піргой. Лісна В.-Дзв. САТЫ'Й прым. Укормлены. Сатый парсюк. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. sotŭs тж'. САУГАНУ'ЦЬ, СОВГЫНУ'ТЫ, СОВГНУ'ТЫ зак. экспр. Штурхнуць, ударыць. Можа, саўгане яму чым. Малі Астр. Совгынув ёго коліном. Совгнула мынэ локтем. Сіманавічы Драг. САУГА'С м. Саўгас. Быў калгас, a цяпер стаў саўгас. Рудня Астравітая Чэрв. САУКО'З, САУКО'С гл. САУХО'З САУСЕ'НЯ ж. кулін. Тоўчаная бульба з цыбуляй. Саўсеня: бульбу таўкуць з вадой, сырую цыбулю туды, алей — i ядуць c саладухай або бурачкамі. Жодзішкі Смарг.; параўн. літ. sausiene тж'. САУСЁМ, САУСЕ'М, САУСГМ прысл. Зусім. Два дзярэўні i саўсём начай гавораць. Быстрыда Астр. Саўсём змачыла порткі. Кемялішкі Астр. Хазяйка саўсём бальная. Замошша Брасл. Саўсём не ідуць у хлеў. Малі Астр. Саўсём німа света. Вузла Мядз. Саўсём яе спаліражавала. Саўсём свіня ня хоча есці. Жодзішкі Смарг. Саўсём бляхай бутэлькі заткнуць. Солы Смарг. Саўсём не магу хадзіць. Ністанішкі Смарг. Літва саўсём бліска. Яна мне саўсём чужая. Сціснула ў грудзях саўсём. Магуны Паст. Хто ня жыўшы — ня помніць саўсём. Груздава Паст. Нам саўсём іначай жыць, як жылі нашы бацькі. Дзягілі Мядз. Саўсём гэту дарогу скасуюць. Рыбчына Віл. Баба простая саўсём. Саланое Віл. Саўсём памалу ідзець. Саўсём адзінокія мы. Асавец Віл. Саўсём жарабёнак хворы. Саўсём я хворая. Пан капаў — шчэпку кінуў — возера зарасло саўсём. Беразіно Докш. Спалілі саўсём. Ахрэмаўцы Брасл. Саўсём адбілася ад рук. Лісна В.-Дзв. Пасцілкі старэнькія саўсём, сасціраныя. Навікі Лудз. Я памыю пол, ляжу, у мяне
Дадатковыя словы
сатачытісе, сатвараць, сатварыцца, саугануць, саугас, саукоз, саукос, саусем, саусеня, саухоз, совгнуты, совгынуты
5 👁