САТАНІЦЬ незак. Шкодзіць. Тут людзі саталілі, яму, а там ня будуць сатаніць. Лоск Валож. САТАЧЫЦІСЕ незак. Ціснуцца. Чого тутака сатачышсе, і так міесця нэма. Курашэва Чыж. САТВАРАЦЬ незак. Выпрабляць. Так сатваралі, што палучаўся ўзор. Слабада Мін. САТВАРЫЦЦА зак. Стварыцца. Я пытаю, як сатварылася ўсё: чалавек, карова, камар,— яны з мяне смяюцца. Слабада Мін. САТВАРЫЦЬ зак. 1. Стварыць. Хто гэта так сатварыў: чалавек жыве, а потым завернуць у зямлю? Слабада Мін. 2. Нарадзіць. У нас двое дзевак дзяцей сатварылі. Яны трое дзяцей сатварылі. Слабада Мін. САТЛЕЦЬ зак. 1. Спарахнець. Сатлела адзежа. Калі не прасушыш — можыць сатлець. Лісна В.-Дзв. 2. перан. Змарнець. Я б горай за ім сатлела, каб не было сына. Вузла Мядз. САТЫ мн. пчал. Соты. Саты забіты піргой. Лісна В.-Дзв. САТЫЙ прым. Укормлены. Сатый парсюк. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. sotùs 'тж'. САЎГАНУЦЬ, СОВГЫНУТЫ, СОВГНУТЫ зак. экспр. Штурхнуць, ударыць. Можа, саўгане яму чым. Малі Астр. Совгынув ёго коліном. Совгнула мынэ локтем. Сіманавічы Драг. САЎГАС м. Саўгас. Быў калгас, а цяпер стаў саўгас. Рудня Астравітая Чэрв. САЎКОЗ, САЎКОС гл. САЎХОЗ САЎСЕНЯ ж. кулін. Тоўчаная бульба з цыбуляй. Саўсеня: бульбу таўкуць з вадой, сырую цыбулю туды, алей — і ядуць с саладухай або бурачкамі. Жодзішкі Смарг.; параўн. літ. sausiene 'тж'. САЎСЁМ, САЎСЕМ, САЎСІМ прысл. Зусім. Два дзярэўні і саўсём начай гавораць. Быстрыца Астр. Саўсём змачыла порткі. Кемялішкі Астр. Хазяйка саўсём бальная. Замошша Брасл. Саўсём не ідуць у хлеў. Малі Астр. Саўсём німа света. Вузла Мядз. Саўсём яе спаліражавала. Саўсём свіня ня хоча есці. Жодзішкі Смарг. Саўсём бляхай бутэлькі заткнуць. Солы Смарг. Саўсём не магу хадзіць. Ністанішкі Смарг. Літва саўсём бліска. Яна мне саўсём чужая. Сціснула ў грудзях саўсём. Магуны Паст. Хто ня жыўшы — ня помніць саўсём. Груздава Паст. Нам саўсём іначай жыць, як жылі нашы бацькі. Дзягілі Мядз. Саўсём гэту дарогу скасуюць. Рыбчына Віл. Баба простая саўсём. Саланое Віл. Саўсём памалу ідзець. Саўсём адзінокія мы. Асавец Віл. Саўсём жарабёнак хворы. Саўсём я хворая. Пан капаў — шчэпку кінуў — возера зарасло саўсём. Беразіно Докш. Спалілі саўсём. Ахрэмаўцы Брасл. Саўсём адбілася ад рук. Лісна В.-Дзв. Пасцілкі старэнькія саўсём, сасціраныя. Навікі Лудз. Я памыю пол, ляжу, у мяне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁