Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
армію ісці. Рудня Астравітая Чэрв. Позву прынеслі ў суд, заутра ехаць нада. Ухвала Круп. Позва была, што памёр. Азяраны Раг. ПОЗГНКІ гл. ПАЗЕ'МКІ ПО'ЗНА, ПО'ЗНО прысл. 1. Позна (у межах сутак). Пришла дамоў позна. Мярэдкія Глыб. Устала сёня позна, трэба было раней устаць. Кіралі Шчуч. Позна прыяжджая. Стральцы Шальч. Прышоў позна. Рыбчына Віл. Позна прыехаў, ажно ў поўнач. Рудня Астравітая Чэрв. Позно прышоў. Дзяніскавічы Ганц. Грыбы смажаць позна да яды. Солы Смарг. Заранніца рана сходзіць І позна заходзіць. Дакудава Лід. 2. Пасля звычайнага, устаноўленага часу. Позна пашоў, ужо былі буракі выкапаўшы. Альхоўка Навагр. ГКУЗНЕЙ прысл. Пазней. Грабяць сено ў валок i позней до капіцы. Новы Двор Дубр. ГКУЗНІ гл. ПО'ЗНЫ ПО'ЗНО гл. ПО'ЗНА ПО'ЗНЫ, ПО'ЗНІ прым. Позні, ён позны, няранны. Ракаўскія Швянч. Познал восянь. Солы Смарг. V Рання птушка зупкі калупаіць, а позняя птушка вочкі прадзіраіць. Кураполле Паст. ПО'ІСАВАЦЬ гл. ПО'ИСАВАЦЬ ПО'ІСКІ мн. Пошукі. Пчолы ідуць на поіскі. Бакшты Іўеў.; параўн. руск. поиски тж'. ПО'ИЛА, ПГИЛО, ПУ'ИЛО, ПЫ'ИЛО н. i ж. Пойла. Грыкені Вільн., Беняконі Воран. Цялюку шчэ німа пойла. Жылі Іўеў. Пойла занясу цяляці. Пацаўшчына Дзятл. А пойла засыпала для ціляці. Кіралі Шчуч. Пойла дала цяляці. Галубы Мает. Пойлу робім цялятам. Старыя Трокі Трак. Панясу пойлу цялёнку, пойла гарачая. Едлавічы Брасл. Пайду пойлу рабіць. Быстрыца Астр. Занысы пійло тылятовы. Ушкавіца Кобр. Пуйло выпила карова. Відзібар Стол. Трэба пыйла коровы даты. Сіманавічы Драг. ПО'ЙМА ж. Разводдзе. Пойма ё вясною на лузі, але Востраў не займая. Азяраны Раг. ПОЙНЯ'ЦІ, ПОИНЯ'ТЫ зак. Злавіць. Пойду курицу пойму, ты нэ поймэш. Нэ пойняці муху на лету. Смаляніца Пруж. Пойняла курыцу. Горек Бяроз. Тры шчукі пойнялі. Хатынічы Ганц. Ны можу пойняты. Сіманавічы Драг. Гэтого півня трэба пойняты І голову ёму одрубаты. Ушкавіца Кобр. ПО'ИСАВАЦЬ, ПО'ЯСАВАЦЬ, ПО'ІСАВАЦЬ незак. 1. Аддзяляць зерне ад асцюкоў (пра ячмень). Ячмень с хвастамі нада пойсаваць. Баложы Даўг. Нада пойсаваць ячмень. Рагулішкі Даўг. Пойсаваць ячмень нада было, выпайсаваць цапамі. Саланое Віл. Ячмень пойсаваць трэба. Жыдзевічы Іўеў. Трэба пайці ячмень пойсаваць. Каўняны Гродз. Пойсаваць ячмень, як малаціць. Быстрыца Астр. Ячмень трэба пойсаваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паземкі, поила, поиняты, поисаваць, поясаваць, поісаваць, пуило, пыило
4 👁
 ◀  / 617  ▶