Сарачыны na пакойніку спраўляюць. Рудня Чэрв. Сарачыны робяць — пакойніка памінаюць, як сорак дзён пройдзя. Багушэвічы Бярэз. САРАШНЯ' гл. САРАЧНЯ' САРВА'ЦЦА зак. 1. Падрацца. I гэта кішэнь сарвалася, i гэта сарвалася. Солы Смарг. 2. перан. Не вытрымаць націску. УМікалаеўскую вайну ў нас фронт стаяў, то ў Дараве як немцы не сарвуцца, то аўстрыйцы, a рускія наступаюць. Дарава Лях. САРВА'ЦЬ зак. 1. Сарвадь. Вы баравічок сарвіцё — i ў сумачку. Кудзялянцы Шальч. Мы сарвалі памідоры. Кураполле Паст. VПятрок — сарвець лісток. Завельцы Астр. 2. перан. Паралізаваць. Сударага сарвала нагу. Магуны Паст. 0 Поўната сарваць — пра пачатак убывания Месяца. Поўната ўжо сарваў. Рагулішкі Даўг. САРВІТУ'Т, СОРВІТУ'Т, СЕРВІТУ'Т, СУРВІТУ'Т м. у стар. 1. Зямля, купленая сялянамі для агульнага карыстання. Панская зімля, яна не гадзілася пану, яе куплялі на пазбішча i называлі сарвітут. Кураполле Паст. Сарвітут — гэта адмераная дзялянка. Ганіця скаціну на сарвітут. Рыбчына Віл. Сарвітут — паша для кароў, неўмерная зімля, у надзел не ўшчытаны. У нас Кулыйа звалася сарвітутам, абшча для ўоіх, a пасля падзялілі, падзелалі пярэчкі i пахаць сталі. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Паша на панскіх угоддзях. Сарвітут — лес грабскі быў. Сорвітут — лес, выдзелены ад пана, ганілі кароў na лесі i пасвілі там na сорвітуці. Альхоўцы Лях. Сервитут раздзельны або нераздзельны. Лес быў княжы, a палянкі люцкіе, сельскіе — гэто неразведзены сервітут. Дзяніскавічы Ганц. Сурвітуты былі за паншчынай, надзялялі мужыкоў, санажаць давалі. Сурвітут — лес, атрыманы ад памешчыка на пэўных умовах. Жылі Іўеў. У каго мала зямлі, давалі дзялкі на сурвітуце. Сурвітут — зямля панская, на ёй можна толькі пасціць, а лес пан прадаваў. Пан Татарскі прадаў сурвітут. Перат прыходам Саветаў пан дзяліў сурвітут, сабе выбраў лепшае. Крэва Смарг.; параўн. польск. serwitut тж'. САРВЭ'ТА гл. СУРВЭ'ТАСАРГАНІЗАВА'ЦЬ зак. Арганізаваць; стварыць. Посля вайны сарганізавалі калхос. Быстрыца Астр. Анюта сарганізавала ўсіх. Валеўка Навагр. Сарганізавалі ў калхозі магазінчык. Малахоўцы Бар. САРДА'К м. Безрукаўка. Сардак бэз рукавоў, хто с сукна, хто c шарачкі шыў. Сардаке шылі. Васілевічы Гродз. Сардак насіла — без рукавоў ватнік. Каўняны Гродз. Сардак — безрукаўка на ваце. Вострава Мает. Сардак — кажушок без рукавоў. Мсцібава Ваўк. САРДЗГСТЫ прым. Які мае тоўсты асяродак. Нека cap
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сарвацца, сарвэта, сарганізаваць, сурвэта
16 👁