чаецца 9 сакавіка ст.ст. Саракавіке — над вялікадня, калі мароз, то сорак марозаў, як водліга, то не будзя марозаў. Кіралі Шчуч. САРАКАВГНЫ толькі мн. Памінальны абрад па нябожчыку праз сорак дзён пасля яго смерці. Саракавіны спраўлялі па бацьку, сорак дзён пасля смерці. Вострава Маст. Саракавіны послі шасці нядзель. Міратычы Карэл. Яго пярун чуць не забіў, i аглушыла яго, як ехалі на саракавіны. Кіралі Шчуч. CAPAKAHOTA ж. заал. Сараканожка. Сараканога — сорак ног у яе. Пасека Ст.-Дар. САРАКАНО'Ж КА, САРАКАНО'ШКА ж. Тое ж, што i с ар а к а н б г а. Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. САРАКВА'Ш А гл. СЫРАКВА'ША САРАКГ толькі мн. Тое ж, што i с а р а к а в і к ё. Саракі — не свята, расаду сеют. Лука Нараўк. На саракі сорак вырай прылятаіць. Глыбокае Віц. вобл. Дзесятага марца сар а й — гэта с цёплых старой прылятае сорак птушак. Завельцы Астр. V На саракі пагоне снех да ракі. Рыбчына Віл. САРАКО'УКА ж. устар. Манета вартасцю ў двадцаць капеек. Саракоўка — дваццаць капеек. Вецярэвічы Пух., Семежава Кап. Саракоўка — дваццаць капеёк. Тухавічы Лях. САРАМА'ЗЛІВЫ прым. Сарамлівы. Сарамазлівы ён. Номікі Бабіц. CAPAMATA' ж. Патаемныя часткі цела. Чалавек стаіць голы, відна ўся сарамата. Малыя Аўцюкі Калінк. САРАМ А'ЦЩ Ь незак. Сароміць. Мама, не сарамаці нас. Вецярэвічы Пух. САРАМЯ'Ж ЛІВЫ, САРАМЯ'ЗЛІВЫ прым. Тое ж, што i с а р а м а з л і в ы. Ён плохі: няадважны, сарамяжлівы. Малахоўцы Бар. Сарамязлівы хлапец. Альхоўцы Лях. САРАМЯ'ЖЬІ прым. Тое ж, што i с а р а м а з л і в ы. Пасека Ст.-Дар. САРАПО'НЯ ж. Тое ж, што i с а м а к i ш а. Сарапоня — як малако пракісніць. Сарапоні наліла. Кураполле Паст. Сарапоні ні давала. Валынцы В.-Дзв.; параўн. літ. plenas малако'. САРАФА'Н м. Сарафан. Сарафаны без рукавоў. Ахрэмаўцы Брасл. Сарафан з брунцікам [хлясцікам]. Завельцы Астр. САРАЧНЯ', САРАШ НЯ' ж. у стар. Сорак штук чаго-н. Як лён церлі — сорак павесьмяняў натрэ, то кажа: «Я сарачню нацерла»; павесьмянё — дзве жмені, як абняць. Старое Сяло Зэльв. Сарачня — сорак снапоў. Ністанішкі Смарг. Сарашню змалацілі — сорак снапоў, два пасады. Вецярэвічы Пух. САРАЧЬГНЫ толькі мн. Тое ж, што i с а р а к а в і н ы
Дадатковыя словы
ацщ, сараканошка, саракваш, саракоука, сарамяжьі, сыракваша
4 👁