Старонка 331
/ 617
Шчуч. 7. экспр. Ісці напрасткі. Рэш напрамік! Гальшаны Ашм. РЭЗГІНЫ, РЭЗЬГІНЫ, РЭЗГІНІ, РЭЗЬГІНІ, РЭДЗГІНІ, РАЗГІНЫ толькі мн. 1. Рэзгіны. Рэзгіны — два каблуке з арэшыны і вяроўка пераплетуе, як сетка рэдкая. Валеўка Навагр. Рэзгіны рабілі самі, такія душкі сагнёныя і закрапана шнурамі. Саланое Віл. Рэзгіны з вяровак рабілі. Дзяніскавічы Ганц. Рэзгіні былі плеценыя. Малі Астр. Рэзьгінамі носяць сена. Жодзішкі Смарг. Рэзьгіны былі для сена. Вецярэвічы Пух. Пат хлевам у нас вісяць рэзьгіны. Слабада Смал. Рэзьгінамі трасянку насілі каровам. Івашкаўцы Смарг. Рэзьгіны і мы мелі, з лукоў зроблены. Кудзялянцы Шальч. Рэзьгіны — што сена насіць да гумна. Пацаўшчына Дзятл. Сена па балотах выносяць рэзгінамі. Руднікі Шальч. Рэзгіні — што сена насіць. Старыя Смільгіні Воран. Рэзгіні вісяць пад сцяной. Кураполле Паст. З вяровак павітыя рэзгіні — што сена і салому насіць. Кіралі Шчуч. Рэзгіні маглі рабіць і з рэменя. Кемялішкі Астр. Насілі корм у рэзгінях — два лукі пераплятаюцца. Солы Смарг. У рэзьгінях носяць корм каровам. Беняконі Воран. Рэзгінямі каровам трасянку неслі. Малькуны Ігн. Рэзгінямі носят салому і сена. Рагулішкі Даўг. У рэзгінях сена каровам насілі. Дзёрнавічы В.-Дзв. Рэзьгіні — каб сена насіць. Груздава Паст. Рэзьгіні — што сена носяць. Кураполле Паст. Даўней сена насілі рэзьгінямі. Лісна В.-Дзв. Два лукі, сагнутыя ў дугу, пераплятаюцца сеткай з шнюрка, то гэта і е рэдзгіні. Мсцібава Ваўк. Разгіны — штоб сена насіць, штоб ляхчэй было. Старыя Трокі Трак.; гл. ДАБМ, карта № 254. 2. Воз з шырокімі драбінамі для перавозкі сена, саломы і інш. Рэзгіны — фургон такі, на ім сена, салому вазілі, ён доўгі і з лесніцамі па баках. Петкуны Брасл.; параўн. літ. rēzginės 'рэзгіны'; гл. ДАБМ, карта № 254. РЭЗКА, РЭСКА ж. 1. Сечка. Рэзка — то сечка такая. Пасека Ст.-Дар. Рэзку запарвалі і давалі карове. Беразіно Докш. Нарэзалі рэскі на цэлы дзень. Ёдлавічы Брасл. 2. Сячкарня. Памалу рэска рэжа. Старыя Смільгіні Воран. РЭЗКА, РЭСКА ж. Прут. Кішкі трэбо очысціті рэзкою. Рэску з веніка загнэм і чысцім. Азарычы Пін. РЭЗКА, РЭСКА ж. 1. Палоска. Рэзка аўса, жыта, ячменю. Азяраны Раг. Па адной рэзкі поля было. Ухвала Круп. Рэскі зямлі — гэта паласкі зямлі, як жылі аднаасобна. Мсцібава Ваўк. Рэска там і там, рэскі поля былі. 2. Загон. Вузкія натта рэзкі лугу. Азяраны Раг. Адну рэску скасілі. Кузьмічы Люб. Рэска сенакосу. Бакшты Іўеў. РЭЗКІ прым. 1. Калючы. Асака — рэзкая трава. Старыя Смільгіні Воран. 2. Вельмі кіслы. Рэзкае малако. Малыя Аўцюкі Калінк. РЭЗНЕНЦЯ, РЗНЕНЬЦЯ н. Рэзкі боль. Рэзненця было
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
/ 617