РЭДЗО'ВЫ прым. Ржаны. Чорны хлеб называлі рэдзовы. Солы Смарг. РЭДЗЬ, РЭЦЬ ж. рыб. Рыбалоўная сетка з рэдкага палатна. У трыгубіцы з бакоў сетка была, рэдзь такая. Чуркі Ашм. Рэдзь на каблук нацягваецца. Беразіно Докш. Рэць — такая сетка, рэткія вочкі ў ей. Руднікі Шальч. РЭ'ДЗЬКА, РЭ'ЦЬКА ж. бат. Рэдзька. Горкая рэдзька, а я люблю есці яе. Стральды Шальч. Х7Горка рэцька, a ядуць, дрэнна замужам, a ідуць. Малі Астр. РЭ'ДЗЯНЬКІ прым. 1. Toe ж, што i р э д к і 1. Жур рэдзянькі, кісель густы. Галыланы Ашм. 2. Toe ж, што i p э дк i 3. Радабоззя на воркі ткуць рэдзянькая. Солы Смарг. РЭ'ДКАСЦЬ ж. у знач. прысл. Зрэдку. Хаджу ў рэдкасці да яе, адна, як колік, жыве. Рудня Астравітая Чэрв. РЭ'ДКІ прым. 1. Негусты. Мне рэдкую кашу на талерку шлоп! Збляны Лід. Рэдка часць супа. Дакудава Лід. Г'лытаць магу толькі рэдкае, не магу ківаць галавой. Падаўшчына Дзятл. 2. Звараны ўсмятку. Не люблю рэдкага яйка. Мал i Астр. 3. ткац. Рэдкі (пра палатно). Рэдкае палатно. Кіралі Шчуч., Мярэцкія Глыб. 4. Няшчыльны. Рэдкі дзеравяны грэбень. Галынаны Ашм. РЭ'ЕЧКА, РЕ'ЕЧКА ж. памянш. Лёстка ў возе. Рэечка ў драбіне, адна тоўстая, астальныя тонкія. Дэмене Даўг. Реечкі вставляюцца в гряткі. Скрудалена Даўг. РЭ'ЗАНКА ж. Бульба, разрэзаная папалам. Рэзанкі трэба наварыць, а то варым з лупінамі. Галубы Мает. РЭ'ЗАС м. Загон. Рэзас — валока зямлі. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. režis тж'. РЭ'ЗАЦЦА незак. 1. Нападаць. Лётачкі небальшыя, a восы лезуць да гэтых пчол, рэжуцца. Быстрыца Астр. Дзікі-секачы пачалі рэзацца. Малі Астр. 2. Сварыцца. Усё жыццё рэзалася з ім. Саланое Віл. РЭ'ЗАЦЬ, РЭ'ЗАЦІ незак. 1. Пілаваць. Мы хадзілі дровы рэзаць. Валынцы В.-Дзв. Трэ дровы рэзаць. Дзяніскавічы Ганц. C кім ён будзіць рэзаць дровы? Лоск Валож. Пашлі дровы. рэзаць. Малахоўцы Бар. Рэжым дровы пілой. Браўно рэжам на доскі. Збляны Лід. 2. Рэзаць. Рэш хлеб на вячэру! Валынцы В.-Дзв. Качалі, рэзалі цесто, як пяклі галушачкі. Васілевічы Гродз. На дэнцы рэжуць усё. Солы Смарг. Мёд нажамі рэжыць. Саланое Віл. Лядом сечку рэзалі. Смаляніца Пруж. На сячкарні рэжам сечку карове. Малышы Лід. 3. Жаць. Яна рэзаць траву пашла. Ахрэмаўцы Брасл. Разам з тымі жанкамі рэзалі жыто. Валеўка Навагр. 4. Дзяліць. Рэзалі сенакос, дзялілі. Масілавічы Сл. 5. Забіваць. Разнік рэзаў скот. Валынцы В.-Дзв. Трэба рэзаць свайго паршука. Збляны Лід. Рэжма курыцу! Паляцкішкі Воран. 6. безас. Адчуваць востры боль. Нешта ў воку рэжа. Вялікія Баяры 32Д
Дадатковыя словы
глытаць, реечка, рэдкасць, рэзанка, рэзаці
5 👁