Ністанішкі Смарг. 4. Разбураць. Яня, рухаймо печку і зробім новую, ня будзя курэць. Старыя Смільгіні Воран.
РУХАЦЬ незак. Рохкаць. Рухаюць парасяты. Глівін Барыс.
РУХЛІВЫ прым. Тое ж, што і рухавы. Гэта чалавек рухлівы, ад яго нічога не ўцячэ. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. ruchliwy 'тж'.
РУХЛЫ гл. РЫХЛЫ
РУХНУЦЦА зак. Крануцца з месца. Рухнуўся з месца воз. Магуны Паст.
РУХНУЦЬ зак. 1. Пабегчы. Каровы ўсе рухнулі ў патраву. Гемзы Шальч. 2. Пачаць расці. Жыта троху рухнула, але марозы не даюць росту. Ахрэмаўцы Брасл.
РУЦНЯ ж. Жменя ільнянога валакна. Каноплі маленькімі пучкамі вяжуцца, а льён — у руцні. Мішневічы Шум.
РУЦЬВІНА ж. Яма ў балоце. Руцьвіна на балоце. Лапічы Асіп.
РУЦЭШКІ мн. Невялікія снапы ільну. Руцэшкі — маленькія снапочкі лёну, уручную іх абівалі. Мішневічы Шум.
РУЧАВІНА ж. Невялікі ручай. Дайшла да адной ручавіны, не прайшла, пашла да другой. Магуны Паст.
РУЧАЙ, РУЧЭЙ м. 1. Ручай. Ручай цячэ праз балота і луг. Старое Сяло Зэльв. Ручае — дзе бяжыць вада. Дзяніскавічы Ганц. Калючка — рыба такая, яна па ручае. Быстрыца Астр. Ручэй ідзёт лесам. Навасады Вільн. 2. у знач. прысл. ручаём. Моцным струменем. Ручаём пацікла кроў з рукі. Валынцы В.-Дзв.
РУЧАЙ м. Адтуліна ў жорнах, куды засыпаюць зерне. У ручай сыпалі зярно. Пацаўшчына Дзятл. У ручай жыта сыплюць і мелюць. Кіралі Шчуч. Ручай — гэта дзюра, куды сыпалі жыта. Старыя Смільгіні Воран. У жорнах ручай — зерне сыпляць. Навасёлкі Лід. Ручай у жарнах. Дакудава Лід. Зярно мелюць і сыплюць у ручай. Галубы Маст. Ручай у жорнах. Кудзялянцы Шальч.
РУЧАЙКА, РУЧЭЙКА ж. 1. Верацяно напрадзенай пражы. Ручайка — малое верацяно пражы. Вострава Маст. А калі напрадуць верацяно — гэта ручайка. Альхоўка Навагр. Малое было верацяно, толькі ручайку напрала. Лоск Валож. Ручайку напрадзеш, на пачынак уеш. Навасёлкі Свісл. Ручайка — адно верацяно. Збляны Лід. Напрадзем дзве-тры ручайкі. Мачаск Бярэз. Поўна верацяно — ручайка. Малахоўцы Бар. Ручайкі клалі ў прамуду, каб схлі. Дзяніскавічы Ганц. Як я была прэнтка, то хутка напраду ручайку. Альхоўцы Лях. Ручэйка — адно верацяно пражы. Груздава Паст. 2. Жменя ільну, якая бярэцца за адзін раз для трапання. Ручайка — жменя, якая бярэцца для трапання. Рудня Астравітая Чэрв. Павесьма — шэсць ручэек. Вязынка Маладз. Ручэйка — за
83 👁