Старонка 318
◀ / 617 ▶
Крынкі Крын. 2. безас. Хацецца. Рупілася яму снядання. Асавец Віл.; параўн. літ. rūpintis, rūpėti 'тж'. РУПІЦЬ безас. незак. Турбаваць, хваляваць. Нічога ня рупіць чалавеку, сядзіць і тчэць. Малышы Лід. Як пашыла, стала лёгка на душы, што не рупіць. Малі Астр. Яму ўсё рупіць, ён мала спіць. Кіралі Шчуч. З малада мне хата рупіць. Кураполле Паст. Мне рупіць печ паліць і есці зварыць. Вялікія Баяры Шчуч. Мне рупіць карову падаіць. Мсцібава Ваўк. Рупіць мне ісці дахаты. Якубова Рас. Пака зойдзяш і ні будзя табе рупіць. Альхоўка Навагр. Як была адна, то нічога не рупіла. Лоск Валож. Не рупіць яму нічога, ён здаровы. Ахрэмаўцы Брасл. Мне рупіла, як гэта печ падпаліць. Старыя Смільгіні Воран. Як рупя, то ня ўснеш. Гемзы Шальч. Ня рупіць дома работа яму. Рагулішкі Даўг. Міне рупіць, як Олюсь. Ёдлавічы Брасл. Дзеці рупяць. Магуны Паст.; параўн. літ. rūpėti 'тж'. РУПЛІВЫ, РУПЛЫВЫЙ прым. Дбайны. Руплівы, хазяйственны чалавек, ён усё думая, яму ўсё рупіць. Кіралі Шчуч. Руплівы чалавек рупіцца зрабіць усё. Вецярэвічы Пух. Руплівы спаць ня будзя, ён рупіцца. Быстрыца Астр. У руплівага чалавека ўсё ў доме ёсць. Галубы Маст. Руплівы чалавек — заботлівы, яму рупіць работа. Лісна В.-Дзв. Руплівы чалавек без работы не можа пасядзець. Гемзы Шальч. Руплівы чалавек да работы. Руднікі Шальч. Руплывый чоловік. Сіманавічы Драг.; параўн. літ. rūpnùs 'тж'. РУПНЫ, РУПНЫЙ прым. 1. Тое ж, што і руплівы. Рупны чалавек раней устаніць. Кураполле Паст. Ён чалавек рупны, а нярупны — гультай. Ахрэмаўцы Брасл. Мне рупіць работа, і бацька мой рупны. Валынцы В.-Дзв. Ён рупный чалавек, заботлівый. Дзёрнавічы В.-Дзв. Такій рупный чалавек. Рагулішкі Даўг. 2. Ашчадны. Каб ты быў рупны, даходны, то меў бы сваё, быў бы з грашыма. Малі Астр.; параўн. літ. rūpnùs 'тж'. РУПЧЫК м. памянш. да рубец. Рупчыкаў многа — карова старая. Глівін Барыс. РУПЯСНЫ прым. Тое ж, што і руплівы. Вот ён рупясны, аб усім рупіцца. Парэчча Гродз. Рупясны чалавек — добры хазяін. Дзяніскавічы Ганц. РУРКА ж. Трубка. Па рурцы вода плыве. Курашэва Чыж.; параўн. польск. rurka 'тж'. РУСІК м. Упрыгожанне, аздоба. Русік — адзелка была ў плацці забраная. Ухвала Круп. РУСІЦЬ незак. Гаварыць па-руску. Каця адмалу ў горадзе жывець, русіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. РУСПУСКАЦЦА гл. РАСПУСКАЦЦА РУСУВАЦЬ гл. РАСАВАЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶