ной авечкі. Руна воўны можа заважыць кілаграм. Груздава Паст. Адно руна с аднаго ягнюка. Саланое Віл. Руна воўны са дной авцы. Рагулішкі Даўг. Руно воўны с аднае авечкі, малое руно, велька руно. Альхоўка Навагр. Руно воўны з авечкі. Жылі Іўеў. Як руно харошае, то мо два-тры хунты. Дзяніскавічы Ганц. С адной авечкі натта велька руно. Кіралі Шчуч.; параўн. руск. руно, польск. runo тж'. 2. Скрутак воўны. Дораць маладую, i воўну кладуць руна. Мярэцкія Глыб. РУТІАЦЬ, РУ'НУЦЬ зак. Рухнуць. Рунаў дом наш, стаяў, стаяў i рунаў, разваліўся. Мсдібава Ваўк. Тая званіца рунула. Грыкені Вільн. РУНЕ'ЦЬ незак. Цвісці. Jlina рунея. Пасека Ст.-Дар. РУ'НІЯ ж. Рунь. Рунія восенню. Рыбчына Віл. Вот зруніць жыта, нада пусціць кароў на рунію. Кураполле Паст. РУ'НКА ж. памянш. да p ў н а 2. Рунка — скрутак воўны. Данілавічы Дзярж. Воўну ў рунцы скруцяць. Рунка воўны. Мярэцкія Глыб. РУ'НКЛІ мн. Цукровыя буракі. Рунклі — буракі белыя для скату. Старыя Трокі Трак.; параўн. літ. ruńkliai тж'. РУНО' гл. РУ'НА РУ'НУЦЬ гл. РУ'НАЦЬ РУНЬ ж. Toe ж, што i p ў н i я. Рунь такая парасце, як пагода добрая стаіць. Парэчча Гродз. Увосінь рунь. Кемялішкі Астр. Рунь — зялёнае поле, восенню зазеленіт крэпка. Лука Нараўк. Добрая рунь у мяне. Відаўцішкі Вільн. РУО'К гл. РОК РУ'ПАЦЬ ж. Тое ж, што i р а п ух а 1. Рупаць брухатая, каравая, кароў сасёт. Шкаўна Лудз.; параўн. лат. rupucis тж'. РУ'ПЕСЦЬ ж. Руплівасць. От меня рупесць бярэ. Гемзы Шальч., Малькуны 1гн. Во то рупесці требо на ўсё. Баброўнікі Гарад.; параўн. літ. rŭpestis тж'. РУПІ'СЛІВЫ, РУ'ПІСЛЯВЫ, РУПЕ'СЛІВЫ, РУ'ПЯСЛІВЫ прым. Руплівы. Hi натто рупіслівы сын, што ў салдатах, i не піша маццы. Альхоўка Навагр. Рупіслівы чалавек, аб усім забоціцца. Пацаўшчына Дзятл. Яна старанная такая, рупісліва. Баброўнікі Гарад. Рупіслявы чалавек—заботлівы. Мсцібава Ваўк. Рупеслівы чалавек. Крынкі Крын. Рупяслівага чалавека рупіць работа. Каўняны Гродз. Вот ён рупяслівы — не ўснець. Гемзы Шальч. РУ'ПІЦЦА, РУ'ПІЦСА незак. 1. Непакоіцца. Я руплюся, што з ім сталася. Парэчча Гродз. Мне рупіцца, не засну, думаю, як ён там адзін. Кудзялянцы Шальч. Хай не сядзіць, хай рупіцца, я ою парасятам даваць не буду. Малі Астр. Рупіцца аб сям'і, аб маці. Пацаўшчына Дзятл. Я руплюся, каб ён не захварэў. Малькуны Ігн. Руплівы спаць ня будзя, ён рупіцца. Быстрыца Астр. Руп'щца яна, як там дзеці. Чычалі Швянч. Руплюся аб усім. Руднікі Шальч. Рупіцса пра ўсё
Дадатковыя словы
рунаць, рунець, рунуць, руок, рупщца, рўпіслівы, сямі
17 👁