У ройсце трава багун. Чычалі Швянч. Грыбоў на ройсце нет. Малькуны Ігн. На Мацэлях райсты, там кусты, балата, разна трава, дзерава. Старыя Трокі Трак. 2. Зараснік. Зараснікі такія ў лесі — ройст. Галоўні Воран. У ройсце гады ёсць. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. raistas 'тж'.
РОЙСТА н. і ж. 1. Тое ж, што і ройст 1. У ройсты па мох ездзілі, там ройста велькае. Гемзы Шальч. Залезла ў ройста, што чуць вылезла. Грыкені Вільн. У ройсця багна — не прайсці, балота, дзе жабы водзяцца, у ройсця асака, аер расце. Івашкаўцы Смарг. Журавіны растуць на купінах на ройстах. Парэчча Гродз. 2. Нізкае, вільготнае месца ў лесе. Ройста такая — ольхі былі, зямля там чорная, там нізка. Грыкені Вільн. Ройста — такое нізкае места. Відаўцішкі Вільн. Ройста — мокрае месца. Малі Астр. Як сухі гот, то ройста высыхае. Солы Смарг. 3. Невялікі вадаём. Яміна, вырыта ля лесу, карпаў хацелі разводзіць — гэта ройста. Галубы Маст. 4. перан. Беспарадак. Ройста зрабіў у хаце. Жылі Іўеў.; параўн. літ. raistas 'тж'.
РОЙСТАЧКА ж. памянш. да ройста 3. У нас ёсь ройстачка, вясной у ёй жабы вядуцца, жабурынне плавае, а як жарка, то і высыхне. Солы Смарг.
РОЙСТРА ж. Тое ж, што і ройст 1. Ройстра — балота, кусты ў лесе. Дакудава Лід.
РОЙСЦВІНА ж. Тое ж, што і ройст 1. Ройсцвіна — па махах, па балотах гушчыня. Жодзішкі Смарг.
РОК, РУОК, РЫК м. Год. Ад зімы да зімы называецца рок. Вострава Маст. Дзеўчуку рок будзя вясною. Галубы Маст. Адзін рок там пражыў. Сонічы Гродз. Гэты рок няма грыбоў. Пацаўшчына Дзятл. Як медавы рок, то мёду многа было. Мсцібава Ваўк. Рочна свята рас у рок бывае. Быстрыца Астр. Гэтага року снегу наваліла румада. Парэчча Гродз. Рок жыў на хутарох. Беняконі Воран. У гэтым року кепска збожа. Грыкені Вільн. Хату крыў у гэтым року. Паляцкішкі Воран. Паршучка як заколяць, то на цэлы рок. Васілевічы Гродз. На другі рок пакінулі яго. Жылі Іўеў. Ужэ хлопцові трэці рок пашоў. Вялікі Краснік Пруж. Чакаў, чакаў рок — німа, чакаў другі — німа. Баброўнікі Гарад. Людзям рок з роком жывэцца легчэй. Смаляніца Пруж. Тыя рокі было многа чарніц. Навасёлкі Свісл. За два року дочка куончыт школу. Курашэва Чыж. Яна памярла ракоў два. Стральцы Гродз. У шаснаццатым року памёр. Грыкені Вільн. У гэтым року прыедзе. Каменка Стара Сакол. У гэтым року засталася ялаўка. Старыя Трокі Трак. Рок я параблю на бураках, то к осені спадніца не трымаецца. Мсцібава Ваўк. Пэршы руок сеяла на дэрно. Горск Бяроз. Прошлый рык. Дзмітравічы Кам. Літюшный рык. Сіманавічы Драг.; параўн. польск. rok 'тж'.
77 👁