Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
адурнеіць. Старыя Смільгіні Воран. V Кап той розум, што na парэ прыходзя, то не зрабіў бы так. Малі Астр. Красата прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца. Кураполле Паст. Kan задні розум ды наўперат. Сам малады, а розум, як у старога. У дурную галаву розу му не ўставіш. Вузла Мядз. Што галава, то розум. Перавознікі Астр. РОЗХРЬГСТАНЫ гл. РАСХРЫ'СТАНЫ РОЗ'ЯСНЫ ТЫ зак. Растлумачыць. Нэ могу роз'ясныты. Горек Бяроз.; параўн. руск. разъяснить тж'. РОЗЯ'Ш ВАЦІСА незак. Распагоджвацца. Можэ, будэ І погода, роз'яшваецца. Смаляніца Пруж. РОГТЫСЬ незак. безас. Здавацца. Шось мны роіцьця. Дзмітравічы Кам. РО'ІЦІ незак. Лятаць роем. Коб нэ роілі мухі, усэнько закрыта. Смаляшца Пруж. РО'Щ ЦА незак. Раіцца (пра пчол). Пшчолы роюцца, то раенне пчол. Опса Брасл. Як рояцца пчолы, нада вадой крапіць іх. Мсцібава Ваўк. РОЙ I м. 1. Сям'я пчол, якая вылецела з вулля. Рой звіўся, пчолы сядзелі шапкай. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ляціць ягоны плімяннік i крычыць: «Нясі мне венік i вады спырснуць рой!» Груздава Паст. Як рой вылятаў, пчолы бяруць мёду i вашчыны на тры дне. Альхоўцы Лях. Некаторыя pai ўцякаюць у лес, падымаюцца высока ўгару, находзяцъ дупле, там пасяляюцца i жывуць. Альхоўка Навагр. Рае пазбіраю i асаджу. Галубы Мает. Было ў мяне восем раёў, любіў каля іх хадзіць. Гемзы Шальч. 2. Вялікая колькаедь насякомых, якія лётаюць у паветры. Некалі рой мух у хаце, мухаў налезла. Альхоўцы Лях. Цэлае рае мух. Навасёлкі Свісл. Pai мух шумяць. Гемзы Шальч. 3. перан. Вялікая колькаедь кагс-н. Цэлы рой дзяцей. Азяраны Раг. Рой ваўкоў. Быстрыца Астр. Цэлы рой ваўкоў. Вялікія Баяры Шчуч. 4. у знач. прысл. роям. У вялікай колькасці. Роям круцяцца пшчолы. Вузла Мядз. Ка мне дзеці роям ляцяць. Вецярэвічы Пух. Рой-роям — вельмі многа. У гэта врэмя, у гэты час мух было рой-роям. Груздава Паст. РОИ II м. вет. Запаленне малочнай залозы. Рой у каровы бывая, як чырвоная малако ідзе з таранцосці. Руднікі Шальч. РО'ЙНІК гл. РАИНГК РОИСТ м. 1. Зарослае балота, звычайна ў лесе. Роист — балота такоя. Солы Смарт. Ройст вялікі, там багун расце, брусніцы, журавіны. Мал i Астр. У ройсце розная асака, трава шорсткая, кусты. Беняконі Воран. Ройст — кусты, балата, заросшыя лозамі. Паляцкішкі Воран. Бывая глыбокі i неглыбокі ройст. Старыя Смільгіні Воран. У ройсце гадзюкі былі. Гемзы Шальч. Каля ройсту няяткая трава. Перавознікі Астр. Ройстам назвалі балота, дзе альшэўнік. Быстрыца Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

расхрыстаны, розясны, розясныты, розяш, розяшваецца, ройнік, рощ, роіці, сямя
8 👁
 ◀  / 617  ▶