Старонка 268
◀ / 617 ▶
ста ліпа. Семежава Кап. Хвоя і ліпа раліста. Альхоўка Навагр. Ралістае дзераво — як расходзіцца на дзве ралі. Кузьмічы Люб. Ралісты дуб. Дзяніскавічы Ганц. РАЛІЦА ж. памянш. да ралля. На раняй раліцы вырасціць жыта і пшаніца. Вузла Мядз. РАЛЛЯ, РАЙЛЯ ж. Ворыва. Загаранэ поле — ралля ўжэ. Солы Смарг. Ралля вясною. Дзёрнавічы В.-Дзв. Па раллі ісці плоха. Рудня Астравітая Чэрв. Каровы на раллю не ідуць. Пара ўжо на гэтай райлі жыта сеяць. Гемзы Шальч. Райлёй бег. Быстрыца Астр. РАЛЛЯВЫ прым. Тое ж, што і ралейны. Раллявы вол, каторы ідзе ад раллі. Пасека Ст.-Дар. РАЛОВАТЫ прым. Тое ж, што і развідласты. Груша раловатая ростэ. Азарачы Пін. РАЛЦА н. памянш. да рала. Дзве ралцы на грушкі асталосо. Семежава Кап. РАЛЬЯ зб. н. Тоўстыя разгалістыя сукі. У ліпы ралья. Семежава Кап. РАЛЮХ м. Шырокі загон узаранай зямлі. Два довгі ралюхі просом засеяв. Курашэва Чыж. РАЛЯНЫ прым. Земляны. Раляныя чэрві белыя, а галовы жоўтыя, вароны лётаюць і хватаюць гэтых чарвей. Кіралі Шчуч. РАМА, РЯМА ж. 1. Аконная рама. Рама да вакна дарабляецца і ўстаўляецца. Збляны Лід. Рама ў акне е. Дзяніскавічы Ганц. Нада рамы збіваць. Валынцы В.-Дзв. 2. Перакладзіна ў баране. Барана на тры-чатыры рамы есць, у баране есць бакавыя рамы. Пасіене Лудз. 3. Тое ж, што і ракета. Такоя сена добра ў рамы злажыць, яно высахаіць. Валынцы В.-Дзв. 4. Рама ў ложку. Адні рямы ў краваці, а матраса нет. Мішневічы Шум. 5. Прамавугольнік з планак для розных мэт. Рама для вывязвання. Паляцкішкі Воран. РАМАВІК м. Рамачны вулей. Вуль, ілі рамавік,— адно тое. Рамкі ў рамавіку есць, патом сцекло і сетка. Опса Брасл. РАМАТУЗ, РАМАТУС, РАМАТЫЗ м. мед. Рэўматызм. Ад раматузу бадзяга з жырам ці воткай харашо. Плябанцы Ашм. Раматус рукі і ногі круціць. Галубы Маст. Лякарства дала ад раматуса. Малі Астр. Хварэю на раматус, круціць косці. Солы Смарг. Раматус даўней замаўлялі. Кіралі Шчуч. Раматус у мяне, апохлі калені. Магуны Паст. Яна была ў раматусі. Альхоўка Навагр. Як ніпагода, то так і пальцы круціць, ад раматузу німа лекаў. Баброўнікі Гарад. Як раматыз — ногі ломіць. Лука Нараўк. РАМАТЫЗМА, РАМАЦІЗМА, РАМАЦІЗНА ж. Тое ж, што і раматуз. Ад раматызму няма як хадзіць. Быстрыца Астр. Лятучая рамацізма ў мяне. Дзёрнавічы В.-Дзв. Папрыкорчувала рамацізма пальцы, сталі кукарэкамі. Саланое Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 617 ▶