Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
Трак. 8. Вырабляць прадукты харчавання. Рабілі пансак. Солы Смарг. Алей рабілі з канаплі. Саланое Віл. Рабіць кілбасу. Грыкені Вільн. Алей рабілі з семеня. Канюкай Вільн. Вы робіце добрэ масло. Крынкі Крын. 9. Брадзіць. Брага poбіць. Малахоўды Бар. 10. Спраўляць. Маці рабіла вяселле. Ведярэвічы Пух. Рабілі васэлля. Магуны Паст. Даўней харошыя свацьбы рабілі. Ракаўскія Швянч. Дзе вяліка хата, paбілі дзянюшкі i вечарушкі. Старыя Трокі Трак. Крысціны paбілі. Гемзы Шальч. Мне адзежы не робяць, а дачку ўбіраюць. Галыданы Ашм. Рабіць сварку — сварыцца. A што маеш цёнгле сварку рабіць. Парэчча Гродз. Рабіць, як родзіўшы хлеб — добра прадаваць. Рабіць, як родзіўшы хлеб — гэта ад душы рабіць, бес каварства. Саланое Віл. Рабіць лад — дамаўляцца. Як засватаюць дзеўку, прыходзіць яго матка, хросная матка, маладуха, дагаваруюцца, калі рабіць вяселле — то робяць лад. Рудня Чэрв. РАБЛЁНЫ дзеепрым. Вязаны. Хусткі раблёныя. Магуны Паст. РАБО'ТА, РОБСУТА ж. Работа. Работы ў нас na вушы. Kiралі Шчуч. На работу паехала. Кемялішкі Астр., Груздава Паст. А што ты ні знаеш, што дома работы ёсць? Саланое Віл. Колькі работы ў хаце! Ністанішкі Смарг. Hi ў хозяйстве гэта работа. Кураполле Паст. Бапская работа ні за работу ідзець. Валынцы В.-Дзв. Работы ёсць каля хаты. Ахрэмаўцы Брасл. Раніцай работы поўна. Вузла Мядз. У мяне работы поўна хата. Малі Астр. Як работы многа, nacni трохі, аддахні. Збляны Лід. Як слонко ўстане, тагдэ ідуць на работу. Васілевічьг Гродз. Старым бабам німа работы, апроч ісці на буракі. Кузьмины Люб. Было работы над лёнам: бяруць, труць, трэплюць, дзяруць, прадуць. Вецярэвічы Пух. Работа чалавека ні паніжыць. Малькуны Ігн. Устаня i пойдзе на работу. Стральцы Шальч. Цяпер старыя сядзяць без работы. Руднікі Шальч. Батько на роботэ. Дзмітравічы Кам. V Работы языком не заменіш. Якая работа, такая капота. Вузла Мядз. Работа — ні воўк, у лес не ўцячэ. Гультай за работу, а мазоль за рукі. Ай, абы ахвота, будзя работа! Малі Астр. РАБО'ТАЦЬ незак. Працаваць. У сваёй вёсцы трудна работаць. Ахрэмаўцы Брасл. Мой бацька на пуці работаў. Парэчча Гродз. У ферме пры свіннях работаў. Кемялішкі Астр. У колхоз! работаім І сваё хозяйства глядзець трэба. Яніна В.-Дзв. Магазін ня будзя работаць. Лісна В.-Дзв. Даўней я работала, што чорны вол. Малі Астр. Еслі не работаіш, то хлеб дарма не даюць. Солы Смарг. Кім ён работая? Альхоўды Лях. Урачом работаіць. Стральцы Шальч. Он хворы, не можэ работаць. Новыя Мацалі Варэн. На ферме работаў. Руднікі Шальч. Сынова ў магазіне работаіць. Рагулішкі Даўг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 617  ▶