ПЛЮСНЯ' ж. бат. Касач. Плюсня пахожа на aep. Малахоўцы Бар.; параўн. літ. pliušś трыснёг'.
ПЛЮСНЯ'Г м. Toe ж, што i п л ю с н я. Падсушыла плюснягу, буду плесці цыбулю. Альба Нясв., Міратычы Карэл.
ПЛЮСЫ ' мн. бат. Радоўкі. Плюсы — сівыя грыбы, крэпкія спаднізу, як сыравежкі, a кучачкамі растуць, як лісічкі. Ухвала Круп. Сівенькія плюсы, лахмаценькія, растуць, ідзе пападзецца, укусныя. Вялікі Лес Круп. Плюсы — грыбы зверху сінія, а паднізам белыя. Азяраны Раг.
ПЛЮ 'ТА ж. Тое ж, што i п л ю г о ц ь к а. Плюта на дварэ такая, нікуды ісці не хочацца. Пацаўшчына Дзятл. Плюта ідзе нейкая. Галубы Мает. Такая плюта взялась, шо гочы заліплюе снігом. А шоб его плюта оплютала! Сіманавічы Драг. Трэтій дэнь на дворі такая плюта, шо й собаку з будкы ны выгнаты! Ушкавіца Кобр.; параўн. польск. pluta, plucha тж'.
ПЛЮ 'ТАЦЦА незак. Блытацца. Плютаюцца ніткі. Магуны Паст. Плютаецца ніць. Старыя Смільгіні Воран.
ПЛЮТО' н. абразл. Дрэнны чалавек. Як плюто, ты дрэнны. Прышло плюто ў хатку. Вострава Мает.
ПЛЮ 'ХАЦЦА незак. Тое ж, што i п л ё с к а ц і с а. Праганеця дзіця, бо яно плюхаецца ў вадзі, праганеця ад вадэ. Кіралі Шчуч. Плюхаюцца, боўтаюцца ў вадзе дзеці. Пацаўшчына Дзятл.
ПЛЮ 'ХАЦЬ незак. Плюхаць. Плюхае вада. Чычалі Швянч.
ПЛЮ 'ХІ прым. Баязлівы. У нас плюхая карова, усіх кароў баіцца, кажда карова стырсане рогам. Навасёлкі Свісл.
ПЛЮ 'ХЛЫ прым. Вялы. Плюхлая клюква, не буду браць. Мішневічы Шум;.
ПЛЮХНУ'ЦЬ незак. Лінуць. Плюхнула карасіны. Жодзішкі Смарг. Плюхні троху вады, то не будзе кіпець. Мсцібава Ваўк.
ПЛЮЦ, ПЛЮ 'ЦЫ гл.
ПЛУ'ЦАПЛЮШ м. Плюш. Плюш быў у таго, хто багаты. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПЛЮ 'ШАВІК м. Тое ж, што i п л ю с а ў к а. Надзела ллюшавік i пашла. Лісна В.-Дзв.
ПЛЮ 'ШНІК м. Тое ж, што i п л ю с н я. Плюшнік, як aip, але не пахнець. Беразіно Докш. Плюшнік е, жоўтым цветам цвіце, конскі плюшнік. Малыя Аўцюкі Калінк. Даўней i на ллюшніку хлеб пяклі. Кузьмічы Люб.
ПЛЮШНЯ' I ж. Тое ж, што i п л ю с н я. 3 бакоў у бродзе расла плюшня. У лузе плюшня вельмі добра расце. Дзяніскавічы Ганц.
ПЛЮШНЯ' II ж. Тое ж, што i п л ю с н а. Выцяў плюшнею — нага сперадзі — ад калена да костачкі. Дзяніскавічы Г анц
Дадатковыя словы
плуца, хнуць
24 👁