вапну мачая і беля сталявання. Гемзы Шальч. Пэндзаль новы ўзяў. Навасёлкі Свісл. Беляць сцены пэндлям. Для пабелкі хаты служыць пэндаль. Вострава Маст. Пэндлём белят сцены. Лука Нараўк.; параўн. польск. pędzel 'тж'.
ПЭНДЗІЦЦА незак. Неахвотна есці або зусім не есці. Скаціна пэндзіцца, чалавек пэндзіцца, ня есць. Вецярэвічы Пух.
ПЭНДЗІЦЦА незак. Прытрымлівацца моды. Мая дачка за модамі пэндзіцца. Малі Астр.; параўн. польск. pędzić za czymś, kimś 'ганяцца за чым-н., кім-н.'
ПЭНКАЦЦА незак. Лопацца. Пэнкаюцца пупіхі на дрэве. Альхоўцы Лях. ◊ Пэнкацца ат смеху — знемагаць ад смеху. Яны аш пэнкаюцца ат смеху. Альхоўцы Лях.
ПЭНКАЦЬ незак. 1. Трэскацца. Пэнкаюць ногі ад ветру. Лука Нараўк. Хлеп пэнкая. Граўжышкі Ашм. Гліністая зямля пэнкая. Малі Астр. 2. Лопацца. Плява пэнкала ат цяшкай працы. Крэва Смарг. Крылачкі пэнкаюць з такога цяжару — і пчолка падаіць. Быстрыца Астр.; параўн. польск. pękać 'тж'.
ПЭНКНУЦЬ, ПЭНКНУЦІ, ПЭНЬКНУТЫ, ПЭНЬКНУТЭ зак. 1. Трэснуць. Пэнкла талерка. Пацаўшчына Дзятл. Пэнкнуў хлеп. Дакудава Лід. Як зямля траслася, яна пэнкала. Солы Смарг. Пэнкла скура на костачцы. Пэнк ляк, алей загарэўся, і цэла вуліца згарэла ад пажару. Мсцібава Ваўк. Улілі вады гарачай — і пэнкнуў слоік. Магуны Паст. Шклянка пэнкне, купім другую. Паляцкішкі Воран. Пэнкнула пасуда. Чычалі Швянч. Пэнкнула яблыка. Номікі Бабіц. Горчочок пэнкне на пліце. Смаляніца Пруж. Штэры яйцэ зварыла, однэ пэнкло. Вялікі Краснік Пруж. Слоік пэнькнув. Сіманавічы Драг. Пэнькнутэ можэ бутэлька. Радастаў Драг. Абруч пэнкнуў — бочка пацякла. Вецярэвічы Пух. 2. Лопнуць. Так вадэ абапіўся, аш магу пэнкнуць. Байдыр пэнкне — і будзе рука балець. Кіралі Шчуч. Жалудак пэнк у чалавека. Навасёлкі Свісл. А грып пэнк, як рыцына якая. Старыя Трокі Трак. Няхай крычыць, хоць пэнкне. Вялікія Баяры Шчуч. ◊ Пэнкнуць са смеху — знемагчы ад смеху. Мала са смеху не пэнкнула. Вострава Маст.; параўн. польск. pęknąć 'тж'. 3. Парвацца. Бывае, нітка пэнкне. Солы Смарг. 4. перан. Разарвацца. Як паглядзела — сэрца пэнкла. Малі Астр.
ПЭНСІЯ, ПЕНСІЯ ж. Пенсія. На пэнсію пойдзя. Магуны Паст. Ужо пашла на пэнсію. Дакудава Лід. Яму пэнсію даюць. Рагулішкі Даўг. Пэнсію прынясе пачтальён. Старыя Трокі Трак. Пэнсію па мне палучыць. Снягяны, Солы Смарг. Пэнсія старым — бальшая паддзержка. Ністанішкі Смарг. Кап мне пэнсію далі. Новыя Мацалі Варэн. Савецка ўласць дала пэнсіі старым. Вострава Маст. Чуць мая пэнсія не прапала. Вецярэвічы Пух. Пэнсію калхозную даюць. Багушэвічы Бярэз. Мы на пэнсіі. Чуркі Ашм. Я на пэнсію пашла. Пля
91 👁