вапну мачая i беля сталявання. Гемзы Шальч. Пэндзаль новы ўзяў. Навасёлкі Свісл. Беляць сцены пэндлям. Для пабелкі хаты служыць пэндаль. Вострава Мает. Пэндлём белят сцены. Лука Нараўк.; параўн. польск. pgdzel тж'. ПЭ'НДЗІЦЦА I незак. Неахвотна есці або зусім не есці. Скаціна пэндзіцца, чалавек пэндзіцца, ня есць. Вецярэвічы Пух. ПЭ'НДЗІЦЦА II незак. Прытрымлівацца моды. Мая дачка за модамі пэндзіцца. Малі Астр.; параўн. польск. pgćtzić za czytnś, kitnś 'ганяцца за чым-н., кім-н.' ПЭ'НКАЦЦА незак. Лопацца. Пэнкаюцца пупіхі на дрэве. Альхоўцы Лях. О Пэнкацца ат смеху — знемагадь ад смеху. Яны аш пэнкаюцца ат смеху. Альхоўцы Лях. ПЭ'НКАЦЬ незак. 1. Трэскацца. Пэнкаюць ногі ад ветру. Лука Нараўк. Хлеп пэнкая. Граўжышкі Ашм. Гліністая зямля пэнкая. Малі Астр. 2. Лопацца. Плява пэнкала ат цяшкай працы. Крэва Смарг. Крылачкі пэнкаюць з такога цяжару — i пчолка падаіць. Быстрыца Астр.; параўн. польск. p§kać тж'. V ПЭ'НКНУЦЬ, ПЭ'НКНУЩ, ПЭ'НЬКНУТЫ, ПЭ'НЬКНУТЭ зак. 1. Трэснуць. Пэнкла талерка. Пацаўшчына Дзятл. Пэнкнуў хлеп. Дакудава Лід. Як зямля траслася, яна пэнкала. Солы Смарг. Пэнкла скура на костачцы. Пэнк ляк, алей загарэўся, i цэла вуліца згарэла ад пажару. Мсцібава Ваўк. Улілі вады гарачай— i пэнкнуў слоік. Магуны Паст. Шклянка пэнкне, купім другую. Паляцкішкі Воран. Пэнкнула пасуда. Чычалі Швянч. Пэнкнуло яблыка. Номікі Бабіц. Горчочок пэнкне на пліце. Смаляніца Пруж. Штэры яйцэ зварыла, однэ пэнкло. Вялікі Краснік Пруж. Слоік пэнькнув. СІманавічы Драг. Пэнькнутэ можэ бутэлька. Радастаў Драг. Абруч пэнкнуў ■— бочка пацякла. Вецярэвічы Пух. 2. Лопнуць. Так вадэ абапіўся, аш магу пэнкнуць. Баўдыр пэнкне— i будзе рука балець. Кіралі Шчуч. Жалудак пэнк у чалавека. Навасёлкі Свісл. А грып пэнк, як рыцына якая. Старыя Трокі Трак. Няхай крычыць, хоць пэнкне. Вялікія Баяры Шчуч. 0 Пэнкнуць са смеху — знемагчы ад смеху. Мала са смеху не пэнкнула. Вострава Мает.; параўн. польск. p§knqč тж'. 3. Парвацца. Бывав, нітка пэнкне. Солы Смарг. 4. перан. Разарвацца. Ян паглядзела — сэрца пэнкла. Малі Астр. ПЭ'НСІЯ, ПЕ'НСІЯ ж. Пенсія. На пэнсію пойдзя. Магуны Паст. Ужо пашла на пэнсію. Дакудава Лід. Яму пэнсію даюць. Рагулішкі Даўг. Пэнсію прынясе пачтальён. Старыя Трокі Трак. Пэнсію па мне палучыць. Снягяны, Солы Смарг. Пэнсія старым — большая паддзержка. Ністанішкі Смарг. Кап мне пэнсію далі. Новыя Мацалі Варэн. Савецка ўласць дала пэнсіі старым. Вострава Мает. Чуць мая пэнсія не прапала. Вецярэвічы Пух. Пэнсію калхозную даюць. Багушэвічы Бярэз. Мы на пэнсіі. Чуркі Ашм. Я на пэнсію пашла. Пля
Дадатковыя словы
пэнкаць, пэнкнущ, пэнькнуты
13 👁