ўдарыш па пыску, то скіня цяля. Гемзы Шальч. Пыскі ў каровы, храпы ў каня. Рыбчына Віл. У каровы пыскі. Старое Сяло Зэльв. 2. Дзюба. У курэй пыскі, у буцяна во пысак: дзюбаюць пыскам і камянчык, і траву, і ячмень. Ракаўскія Швянч.; параўн. польск. pysk 'морда, лыч, пашча'.
ПЫСІКІ мн. Асцюкі. У ячменя ёсць пысікі — асцюкі. Глівін Барыс.; параўн. літ. paisai 'тж'.
ПЫСЫ мн. Тое ж, што і пысак. Даў па пысах. Пысы ў каровы. Рудня Астравітая Чэрв.
ПЫТАЛЬ, ПЫТЭЛЬ м. Вальцавы млын. Пыталь стаяў ля вальні, алей ціснулі ў пытлі. Рудня Чэрв. Змолоті на пытэль. На пытэль богатырые по пара мэтруов пшэніці мололі. Курашэва Чыж. ◊ Пытлю даць — пакараць. Далі пытлю гэтай бабе. Яна дала пытлю. Малі Астр.; параўн. польск. pytel 'густое сіта'.
ПЫТАЦЦА, ПЫТАЦЦЯ, ПЫТАЦІСА незак. Пытацца. Я ў цібе пытаюся. Будзіш пытацца, ці нагу заціскалі жгутам. Валынцы В.-Дзв. У бабах не пыталася. Малькуны Ігн. Не хацела пытацца, стыдалася. Гальшаны Ашм. Жорнаў пытаяцца. Лоск Валож. Хадзіла пытацца, ці прышлі грошы. Лісна В.-Дзв. Нейкая пыталася, ці прадаюць кабана. Груздава Паст. Сёння прыходзіў пытацця, ці пойдуць палоць бураке. Пацаўшчына Дзятл. Пытаўса ў пісьме, чы порэзала дрова. Смаляніца Пруж. ◊ Пытацца дарогі ў сляпога — дарма пытацца. Малькуны Ігн.
ПЫТАЦЬ незак. 1. Тое ж, што і пытацца. Не буду пытаць, што там было. Груздава Паст. А як у бальніцы ляжыць матка, пра гэта не пытаюць. Саланое Віл. У двух бабоў пытала. Крынкі Крын. Яна пытацьме, ці паедзеце вы ў горат. Старое Сяло Зэльв. Прышоў пытаць, ці пойдзеце да яго. Міратычы Карэл. Пытаюць, сколькі хлеба купіць. Дзеці ў мяне пыталі, а я ім патказала. Вецярэвічы Пух. Пра каровы пыталі? Плябанцы Ашм. 2. Прасіць. Трэба есці пытаць. Старое Сяло Зэльв.; параўн. польск. pytać 'тж'.
ПЫТКА ж. перан. Біч (сплецены з раменьчыкаў). Пытка — пляцёная дубінка паганяць коней. Ністанішкі Смарг.
ПЫТЛЁВАТІ гл. ПЫТЛЯВАЦЬ
ПЫТЛЁЎКА ж. Пытляваная мука. І пытлёўка ў мяне есь. Міцкавічы Смарг.
ПЫТЛЯВАНЫ прым. Дробна змолаты і прасеяны. Пытляваны хлеп ела. Кухты Віл.
ПЫТЛЯВАЦЬ, ПЫТЛЁВАТІ незак. Дробна малоць і прасейваць. Пшаніцу пытлявалі і пірагі пяклі, зацірку варылі. Гэта мука — першы сорт. Кіралі Шчуч. Пытлявалі муку пшанічную. Гемзы Шальч. Зав'уос пара мэтруов пшэніці пытлёваті; пожычыв тут пытлёвойі мукі. Курашэва Чыж.; параўн. польск. pytlować 'тж'.
73 👁