Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
плукаць бялізну. Каўняны Гродз.; параўн. польск. ptukać тж'. ПЛУТА'ЦЦА незак. Блытадца. Ніткі плутаюцца. Мачаск Бярэз. Ніткі плутаюцца. Мішневічы Шум. Ніткі плутаюцца. Лука Нараўк. ПЛУ'ТАЦЬ незак. перан. Маніць. Штось ён плутав. Пацаўшчына Дзятл. ПЛУТУВА'ІДЬ незак. Пераплятаць плот лазой. Плутувалі плот лазой. Валынды В.-Дзв. ПЛУХ гл. ПЛУГ ПЛУ'ЦА, ПЛУ'ЦІ, ПЛУ'ЦЫ, ПЛЮ Ц, ПЛЮ 'ЦЫ мн. анат. Лёгкае. Плуца балят, чылі лёгкія. Лука Нараўк. Васпаленіе было плуцаў. Старыя Смільгіні Воран. Плуцы адбіў. Старыя Трокі Трак. Плуцы ў кабана. Малькуны Ігн. Грыпа пала на плуцы. Магуны Паст. Вантробы, ляхкія — гэта плуцы. Солы Смарг. На плюц балеюць людзі. Яму балелі плюцы. Ён хварэя на плюцы. Магуны Паст. Маць бальная, плюцы чаго-та балеюць. Ляжыць даўно, плюцы ў яе хворыя. Старыя ТрокІ Трак. На плюцы падаіць чяжолы воздух. Ахрэмаўцы Брасл. У плюцы вада найшла. Паляцкішкі Воран. У мяне плюцы былі здаровыя. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. pluсо тж'. ПЛУЦЕ'НАК гл. ПЛАЦЕ'НАК ПЛУЦЕ'НКАВЫ прым. Тое ж, што i п л а ц е н а ч н ы. Матузы плуценкавыя. Глівін Барыс. ПЛУЦГЦЬ незак. 1. Звязваць у плыты бярвенні. Нады было плуціць лес. Пойдзіць ганок плуціць. Лісна В.-Дзв. У Юхавічах плуцілі ганкі, у нас начавалі сплаўшчыкі, ці ганкоўшчыкі. Валынцы В.-Дзв. 2. перан. Трызніць у непрытомнасці. Ён плуціў, у яго была вялікая жара. На ціф хварэлі i плуцілі. Я, як хварэла, крэпка плуціла. Ёдлавічы Брасл. 3. перан. Несці лухту. Плуціць ён, дзелайіць, што ня следуйіць. Лісна В.-Дзв. ПЛУ'ЦЫ гл. ПЛУ'ЦА Ш ІУ'Ш КА ж. Расколатае папалам палена. Ісерна Слуц. ПЛУШ КАВА'ЦЬ незак. Абганяць бульбу. Ідзі плушкаваць картофлю. Галоўні Воран. Учора плушкавалі бульбу. Навасёлкі Лід. ПЛУ'Ш КІ мн. Палавінкі гарбуза. Панасіха калісь міскі' рабіла с плушак, разрэжа гарбуза i налія есці — i дзеці ядуць,. i яна есць. Вецярэвічы Пух. ПЛЫ ВА'К м. 1. Плавец. Ён быў добры плывак. Гемзы Шальч. 2. Пучок звязанага трыснягу, на якім вучацца плаваць. Легджай рвуць i ў пукі вяжуць на плывакі. Мсцібава Ваўк. ПЛЫ ВА'ЦЬ незак. 1, Плаваць. Па вадзе плывая жабурэня. Навасёлкі Свісл. Па вадзе плывая i ня тоніць. Старыя Смільгіні Воран. A кракадзіл плываў. Паляцкішкі Воран. Tpo2 Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

плаценак, плутацца, плутаць, плутуваідь, плуценак, плўтаюцца, плўцы, іуш
2 👁
 ◀  / 617  ▶